14 лiстапада 2024, Чацвер, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС і КДБ выклікаюць на допыты сваякоў арыштаваных апазіцыянераў

1

Праваахоўныя органы Беларусі, у прыватнасці МУС і КДБ, за апошнія суткі выявілі неверагодную актыўнасць па арышце былых і дзейсных актывістаў апазіцыі, а таксама прадстаўнікоў праваабарончых арганізацыяў.

На дадзены момант гаворка ідзе ўжо аб 13-ці арыштаваных, якія падазраюцца у дачыненні да тэракту, які адбыўся 4 ліпеня ў Менску, піша АФН.

Сёння следчыя органы не абмежаваліся затрыманнямі і ператрусамі ў кватэрах апазіцыянераў, пачаўшы выклікаць на допыты сваякоў ужо арыштаваных грамадзянаў.

Так, на допыт да следчага ГУЎС Менска Чарнікову выкліканыя бацькі былога сябра арганізацыі «Белы Легіён» Міраслава Лазоўскага, які быў арыштаваны ў Менску 8 ліпеня. Аб гэтым паведаміла жонка Лазоўскага, намстарш МОО ЗБС «Бацькаўшчына» Ніна Шыдлоўская.

Акрамя таго, сёння на прэс-канферэнцыі ў офісе партыі БНФ, арганізаванай у сувязі з масавымі арыштамі актывістаў, адсутнічала Вольга Корсак, сястра затрыманага ў Менску актывіста Ігара Корсака. Шыдлоўская не выключыла, што В.Корсак таксама была выкліканая ў праваахоўныя органы для гутаркі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках