16 лiстапада 2024, Субота, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УЎС Менскай вобласці: «Мянцюк і ягоная жонка былі затрыманыя, калі назіралі за вожыкамі ў заапарку»

16

Раман Мянцюк, які хаваўся ад крымінальнага пераследу каля 3 месяцаў, і ягоная жонка Вольга былі затрыманыя ў Маскоўскім заапарку, калі назіралі за сям'ёй вожыкаў.

Аб гэтым паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" начальнік аддзела вышуковай працы крымінальнага вышуку ЎЎС Менскай вобласці Андрэй Цішкавец, які прымаў удзел у затрыманні.

"Была атрыманая аператыўная інфармацыя, што сям'я Менцюкоў збіраецца паехаць у маскоўскі заапарк. Аператыўныя супрацоўнікі затрымалі іх каля клеткі з вожыкамі", - паведаміў А.Цішкавец.

Пры гэтым ён адзначыў, што "Р.Мянцюк аказваў супраціўленне супрацоўнікам міліцыі, спрабаваў іх стукнуць рукамі і нагамі. А ягоная жонка Вольга стала крычаць і клікаць на дапамогу міліцыю". А.Цішкавец распавёў, што "Р.Мянцюк да затрымання нелегальна працаваў на адной з будоўляў у Нара-Фамінску пад Масквой. Пражывалі яны з Вольгай, якая ў цяперашні час на 4-м месяцы цяжарнасці, у будаўнічым вагончыку".

Па ягоных словах, "супрацоўнікі міліцыі вызначылі нумар тэлефона, якім карыстаўся Р.Мянцюк, быў дадзены дазвол на праслухоўванне размоваў, пасля чаго вызначанае ягонае месцазнаходжанне".

Як паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" намеснік начальніка крымінальнага вышуку ЎЎС Менскай вобласці Зміцер Крукаў, "беларускі бок рыхтуе дакументы ў Генеральную пракуратуру Расеі, датычныя выдачы Р.Менцюка".

"У цяперашні час ідзе падрыхтоўка дакументаў аб экстрадыцыі Р.Менцюка. Паводле існуючага заканадаўства, пытанне аб экстрадыцыі падазраваных або абвінавачваных вырашаецца на ўзроўні генпракуратураў дзвюх краінаў", - паведаміў З.Крукаў.

Ён нагадаў, што Р.Мянцюк, які з красавіка бягучага года хаваўся ад крымінальнага пераследу, быў затрыманы 8 ліпеня ў Маскве ў выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў беларускіх і расейскіх супрацоўнікаў міліцыі.

Як раней паведамляла агенцтва "Інтэрфакс-Захад", 2 сакавіка 2008 года на трасе "Менск-Мікашэвічы" супрацоўнікі міліцыі выставілі "жывы шчыт" з аўтамабіляў грамадзянаў, у якіх знаходзіліся людзі, каб спыніць п'янага Р.Менцюка, які ехаў з хуткасцю больш за 160 км у гадзіну. Р.Мянцюк заехаў у "жывы шчыт", у выніку чаго пацярпелі 5 чалавек. Двое супрацоўнікаў ДАІ за перавышэнне службовых паўнамоцтваў прысуджаныя да двух год умоўна кожны і звольненыя з органаў унутраных справаў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках