15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады штурхаюць апазыцыю да байкоту выбарчай кампаніі

4

"Нельга выключаць сытуацыю, калі апазыцыя вырашыць байкатаваць гэтыя выбары. Канешне, рашэньне будуць прымаць палітычныя партыі, але ў прынцыпе сытуацыя для выбараў вельмі неспрыяльная," - лічыць віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі.

Інтэрнэт-выданне "Завтра твоей страны" піша:

"Пасьля хвалі масавых затрыманьняў і ператрусаў у дэмакратычных актывістаў пасьля выбуху ў цэнтры Менску ноччу 4 ліпеня, а таксама разгону мірнай акцыі салідарнасьці з затрыманымі апазыцыянэрамі, што абылася на Кастрычніцкай плошчы ў беларускай сталіцы ў панядзелак, і зьбіцьця амапаўцамі лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі сытуацыя, у якой адбываецца кампанія па выбарах дэпутатаў парлямэнта, абвастрылася".

— Апошнія падзеі, што адбываюцца, пацьвярджаюць, што агульная сытуацыя вакол выбараў не мяняецца, ідзе прэсінг на грамадзянскую супольнасьць у розных праявах, — адзначае віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі. — Мы бачым канкрэтны перасьлед кандыдатаў у кандыдаты, мы бачым перасьлед тых людзей, якія былі вылучаныя ў выбарчыя камісіі, перасьлед актывістаў будучых камандаў кандыдатаў, а выбух, які адбыўся ў Менску, выклікаў нэрвовасьць і гістэрыю ў адносінах да любых праяваў грамадзянскай актыўнасьці. Гэта можна параўнаць з падзеямі васьмідзесяцігадовае даўніны, калі адбылося забойства Кірава і калі пачалі ціснуць усіх, хто меў пэўную пазыцыю і стаўленьне да тагачасных уладаў.

На думку праваабаронцы, усё гэта кладзецца ў канцэпцыю агульнага непрыняцьця плюралізму ў краіне.

— Мы гэта можам канстатаваць ужо сёньня, таму казаць пра нейкую нармальную сытуацыю, пра нармальныя выбары ўжо зараз амаль не даводзіцца, — лічыць экспэрт “Заўтра тваёй краіны”. — Таму нельга выключаць сытуацыю, калі апазыцыя вырашыць байкатаваць гэтыя выбары. Канешне, рашэньне будуць прымаць палітычныя партыі, але ў прынцыпе сытуацыя для выбараў вельмі неспрыяльная.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках