9 лiстапада 2024, Субота, 5:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Камерсант»: Будаўніцтва «Менск-Сіці» узначаліў чалавек, блізкі Лукашэнку

1

Першы віцэ-мэр і краўнік маскоўскага будкомплекса Ўладзімір Рэсін узначаліў наглядальны савет кампаніі "Менск-Сіці". На яго кандыдатуры настойваў асабіста Аляксандр Лукашэнка, піша расейская газета “Камерсант”.

Учора прэс-служба міжнароднай групы кампаній (МГК) "Ітэра" паведаміла, што Ўладзімір Рэсін узначаліў наглядальны савет СТАА "Менск-Сіці", кіраўніка будаўніцтвам аднайменнага дзелавога цэнтра ў беларускай сталіцы. Старшыня савета дырэктароў "Ітэры" Ігар Макараў паведаміў "Камерсанту", што Рэсін зоймецца стратэгічным развіццём праекту "Менск-Сіці". Прадстаўнік "СУ-155" (саўладальнік кіруючайй СТАА) Фёдар Саракваша пацвердзіў гэтую інфармацыю.

"Ітэра", што пастаўляла газ у Беларусь у 1997-2006 гадах, прадставіла Аляксандру Лукашэнка праект "Менск-Сіці" коштам $4,8 млрд год таму. Да 2020 года на 318 га, якія часткова займаюць тэрыторыю аэрапорта Менск-1, плануецца пабудаваць 1,5 млн кв. м жылля, 550 тыс. кв. м офісаў і гасцініц, 200 тыс. кв. м гандлёвых плошчаў. Месяц таму партнёрам "Ітэры" па менскім праекце стаў маскоўскі забудоўшчык "Су-155". "СУ-155" атрымала 15% дзеляў у СТАА "Менск-Сіці", столькі жа КУП "Менскі гарадскі цэнтр нерухомасці", за "Ітэрай" захоўваецца 70%. Як раней адзначаў "Камерсант" першы віцэ-прэзідэнт "Ітэры" Валерый Кораткаў, у склад заснавальнікаў кіруючай кампаніі могуць увайсці шэраг буйных расейскіх банкаў і ААТ "Міжнародны аэрапорт Унукава" (асноўны акцыянер — ААТ "Унукава-Інвест").

Нафтагазавая кампанія "Ітэра" створаная ў 1992 годзе. 30,5% акцый належаць старшыне савета дырэктароў Ігару Макараву. Іншым буйнейшым акцыянерам з'яўляецца індыйская Sun Group — каля 26%. Кошт актываў па выніках 2007 года — 29,9 млрд руб. Партфель праектаў дэвелаперскай "дачкі" "Ітэраінвестбуд" — больш 5,7 млн кв. м.

Макараў прызнаецца, што выбар кандыдатуры Ўладзіміра Рэсіна не выпадковы: "У маскоўскіх уладаў вялікі досвед рэалізацыі такіх буйных праектаў, як ММДЦ "Масква-Сіці"". (Цяпер Рэсін асабіста курыруе будаўніцтва "Масква-Сіці".)

Крыніца "Камерсанта" у сталічнай мэрыі не выключае, што ўзначаліць наглядальны савет "Менск-Сіці" спадара Рэсіна папрасіў асноўны саўладальнік "СУ-155" Міхаіл Балакін, які да 2005 года працаваў у маскоўскім будкомплексе. "Ітэра" даўно навучыліся знаходзіць агульную мову з беларускімі ўладамі, што нельга сказаць аб "СУ-155"",— кажа суразмоўца "Камерсанта". Па ягоных словах, Уладзімір Рэсін, які нарадзіўся ў Менску і разумеее спецыфіку беларускага рынка, можа дапамагчы "СУ-155" з рашэннем адміністрацыйных пытанняў. Выбар Рэсіна кіраўніком наглядальнагат савета "Менск-Сіці" — палітычнае рашэнне, сцвярджае іншую крыніцу "Камерсанта", блізкі да маскоўскага ўрада. Па ягоных словах, першы віцэ-мэр Масквы "дружны" з Лукашэнкам, які асабіста настойваў на кандыдатуры спадара Рэсіна.

Да "Менск-Сіці" кіраўнік сталічнага будкомплекса ў асноўным удзельнічаў у дзейнасці маскоўскіх кампаній, дзе ў горада ёсць "залатая акцыя": Уладзімір Рэсін узначальвае савет дырэктароў "Главмасбуда" і "Маспрамбудматэрыялаў" Алега Дзерыпаскі. Ён таксама прадстазляе мэрыю ў наглядальным савеце кампаніі "Масмнжбуд", прыналежнай "А1" (уваходзіць у "Альфа-груп").

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках