15 лiстапада 2024, Пятніца, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АБСЕ прызнала факт Галадамора ва Ўкраіне

5

Парламенцкая Асамблея Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (ПА АБСЕ) прапаноўвае ўсім парламентарыям прыняць меры для прызнання факту Галадамора ва Ўкраіне.

Гэтае палажэнне змяшчаецца ў рэзалюцыі ПА АБСЕ, падрыхтаванай на паседжанні 17-ай сесіі Асамблеі. Як растлумачыў старшыня ПА АБСЕ Ёран Ленмаркер, "фармальна гэтая рэзалюцыя будзе прынятая заўтра (у чацвер), але яна ўжо ўхваленая".

"ПА АБСЕ аддае дань памяці нявінным жыццям мільёнаў украінцаў, што загінулі падчас галадамору 1932-1933 гадоў у выніку масавага голаду, выкліканага цвёрдымі наўмыснымі дзеяннямі і палітыкай таталітарнага сталінскага рэжыму", - гаворыцца ў дакуменце.

Падчас вясновай сесіі ПАРЕ у красавіку гэтага года Бюро Асамблеі падтрымала прапанаваную ўкраінскай дэлегацыяй ініцыятыву разгледзець тэму галадамору 1930-х гадоў на Ўкраіне. Украінскі бок планаваў падрыхтаваць дакумент, у якім утрымоўвалася бы просьба прызнаць галадамор генацыдам.

Голад у 1931-1933 гадах ахапіў шматлікія раёны СССР, але больш усяго пацярпела насельніцтва Ўкраіны. У гэтай сувязі ўкраінскія палітыкі лічаць Галадамор генацыдам украінскага народа і ўскладаюць адказнасць за гэта на сталінскі рэжым.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках