15 лiстапада 2024, Пятніца, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнзура: Менскія кінапракатчыкі змянілі сюжэт вядомага фільма

3

З фільма Ўльрыха Зайдля «Імпарт-экспарт» (удзельнік асноўнага конкурсу Канскага кінафестываля 2007 года), паказанага ў Менску 17 ліпеня, апынуліся выразанымі адкрытыя сцэны.

Аб гэтым паведамілі беларускія прыхільнікі арт-хауснага кіно ў сваіх інтэрнэт-блогах, піша газета «Новые Известия». Як сцвярджаюць гледачы, з-за адсутнасці шэрагу сцэн сюжэт цалкам змяніўся.

Фільм быў узяты аб'яднаннем «Кінавідэапракат» менскага гарвыканкама для дэманстрацыі на працягу чатырох дзён – з 17 па 20 ліпеня. Па словах гендырэктара «Кінавідэапракату» Васіля Коктыша, экспертна-мастацкі савет Рэспублікі Беларусь надаў стужцы абмежаванне «для аўдыторыі старэйшай за 18 год». Але адбылося гэта пасля таго, як квіткі на фільм былі ўжо прададзеныя, таму беларускія пракатчыкі паспяшаліся выразаць сцэны, якія асабліва не спадабаліся цэнзарам, не апавясціўшы аб гэтым праваўладальніка (ім з'яўляецца расейская кампанія «Кіно без межаў»). Учора прадстаўнікі кампаніі запатрабавалі неадкладна вярнуць копію фільма, каб аднавіць запіс.

"Імпарт-экспарт" (2006)

Сацыяльная драма: украінская дзяўчына едзе ў Аўстрыю на заробкі, аўстрыйскі хлопец, наадварот, едзе на заробкі ва Ўкраіну. Яна працуе і ў порнабізнэсе, і ў доме састарэлых, ён прадае гуляльныя аўтаматы і ўвязваецца ў нейкія разборкі. Яны ніколі не сустракаюцца і нават не ведаюць аб існаванні адзін аднаго: гэта лімітава фізіялагічнае кіно не аб каханні, а аб жыцці і смерці.

Драма.

Рэжысёр: Ульрых Зайдль.

У ролях: Марыя Хофштаттэр, Георг Фрыдрых, Херберт Фрытш, Сюзанна Лотар.

Краіна: Аўстрыя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках