15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наста Палажанка: «Нягледзячы на ператрус, у нас ёсць сілы на байкот «выбараў»

1

Актывісты “Маладога Фронта” мяркуюць, што ператрус ў штаб-кватэры іх арганізацыі звязаны з кампаніяй па байкоце выбараў у "палату прадстаўнікоў".

Тым не менш удзельнікі “Маладога фронту” збіраюцца распаўсюджваць інфармацыйныя матэрыялы на тэму байкоту, ладзіць вулічныя перфомансы.

— Нягледзячы на ператрус, у нас ёсць сілы праводзіць кампанію па байкоце «выбараў», - расказала “Салідарнасці” намеснік старшыні “Маладога фронта” Наста Палажанка. - Абапіраючыся на свой жыццёвы досвед, мы разумеем, што нам ніхто ўжо ніколі нічога не верне з канфіскаваных рэчаў.

Па словах суразмоўцы, спецслужбам спатрэбілася каля гадзіны, каб увайсці ў памяшканне, і каля 20 хвілін хапіла на тое, каб “вынесці тое, што ім было патрэбна”.

— Мы адразу сказалі, что ні на якія пытанні адказваць не будзем, паколькі гаспадароў кватэры няма. Тады нас папрасілі паехаць у РУУС. Але да яго ніхто не даехаў: міліцыянты самі не ведалі, што рабіць, і таму ўсіх адпусцілі яшчэ па дарозе ў пастарунак, — падсумавала Наста Палажанка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках