15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сыстэмы С-300 будуць пастаўляцца ў Іран праз Беларусь?

16
Сыстэмы С-300 будуць пастаўляцца ў Іран праз Беларусь?

Чыноўнікі Міністэрства абароны Ізраілю распаўсюдзілі інфармацыю, што да канца 2008 году Іран атрымае праз Беларусь расейскія сыстэмы С-300.

Пра гэта са спасылкай на крыніцы ў Мінабароны паведамляе выданьне “Jerusalem Post”.

Паводле выданьня, Іран ужо мае некалькі сыстэмаў С-300. Гэты комплекс здольны адсочваць адначасна 100 мэтаў і зьнішчаць самалёты на адлегласьці 120 км.

Паводле ізраільскіх экспэртаў, для разгортваньня комплексу і падрыхтоўкі адпаведных спэцыялістаў Ірану спатрэбіцца прыклада год, паведамляе “Радыё Свабода”.

У сваю чаргу Масква аспрэчвае факт зьдзелкі з Тэгеранам. Тым часам, аналітык і выдавец ўплывовага брытанскага ваеннага часопісу Janes Air-Launched Weapons Робэрт Хьюсан на старонках выданьня піша, што адпаведная зьдзелка была ажыцьцёўленая пры пасярэдніцтве Беларусі. Гэта дазволіла Расеі, якая даўно раздражняе Захад сваім ядзерным супрацоўніцтвам з Іранам, фармальна ня ўдзельнічаць у ёй.

"Беларусь -- гэта самы бліжэйшы шлях, нават калі Расея адмаўляе факт зьдзелкі. Аднак на гэтым шляху нічога не адбываецца без удзелу Масквы”, -- лічыць Хьюсан.

Сёньня ж іранскае інфармацыйнае агенцтва IRNA распаўсюдзіла заяву міністра замежных спраў Ірану Матакі адносна таго, што Тэгеран і Менск маюць агульныя інтарэсы і праблемы ў галіне міжнароднай палітыкі.

Заява была зроблена ўчора ў часе сустрэчы з новым беларускім амбасадарам у Тэгеране Віктарам Рыбакам. Паводле абодвух чыноўнікаў, Іран і Беларусь зьбіраюць пашырыць салідарнасьць з краінамі, якія стаяць на шляху разьвіцьця. Паведамляецца, што памер двухбаковых ірана-беларускіх праектаў цяпер дасягае 1,9 мільярда даляраў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках