15 лiстапада 2024, Пятніца, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына хоча як у Амерыцы

27
Ярмошына хоча як у Амерыцы

Старшыня Цэнтравыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына лічыць датэрміновае галасаванне "вельмі прагрэсіўным крокам".

Пра гэта яна заявіла 24 ліпеня ў часе онлайн-канферэнцыі, зладжанай на сайце БелТА.

"Я лічу датэрміновае галасаванне вельмі прагрэсіўным крокам, вельмі зручным для выбарцаў. З прычыны таго, што гэта - магчымасць удзельнічаць у "выбарах" усім, нават тым, у каго нядзеля занятая пад іншыя важныя справы. Таму я за тое, каб гэты інстытут захоўваўся, пагатоў, ён прысутнічае ў тым ліку ў такіх "эталонах дэмакратыі", як, напрыклад, Злучаныя Штаты Амерыкі, дзе практыкуецца датэрміновае галасаванне ад 3 да 45 сутак. Таму я лічу, што гэта зручна і павінна ўжывацца", - заявіла Л.Ярмошына.

Але, як вядома, у ЗША старшыню беларускага ЦВК Лідзію Ярмошыну не лічаць "прагрэсіўнай" дзяячкай. За фальшаванні вынікаў выбарчых кампаніяў у Беларусі Ярмошынай забаранілі ўезд у ЗША і Еўразвяз. Нядаўна яе не пусцілі на канферэнцыю АБСЕ ў Вене.

Як заявіў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі'97 часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур, у адрозненне ад Беларусі, у Амерыцы выбарчы працэс праходзіць ясна і адкрыта. "Усе працэдуры галасавання і выбараў цалкам празрыстыя і адкрытыя для назіральнікаў. Вынікі выбараў не выклікаюць ніякіх сумневаў", -- заявіў Джонатан Мур.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках