15 лiстапада 2024, Пятніца, 20:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Соснах» лічаць, што беларускую АЭС будуць будаваць расейцы

11

24 ліпеня ў Менску адбылося паседжанне круглага стала па пытаннях захавання радыяцыйнай бяспекі насельніцтва пры будаўніцтве АЭС.

На паседжанні намеснік генеральнага дырэктара Аб'яднанага інстытута высокаэнергетычных і ядзерных даследаванняў "Сосны" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікалай Груша назваў перавагай расейскай кампаніі "Атамстройэкспарт" у плане будаўніцтва АЭС тое, што яе энергаблокі актыўна эксплуатуюцца ў свеце, піша БелаПАН.

Так, па словах спецыяліста, кампанія "Атамстройэкспарт" пабудавала два энергаблокі ў Кітаі, уводзяцца ў эксплуатацыю расейскія энергаблокі ў Індыі і ў Іране. "Паказальна, што краіна Еўразвяза - Балгарыя - абрала для будаўніцтва расейскі энергаблок. Для гэтага ім давялося вырашыць шэраг палітычных праблемаў, але ў выніку ЕЗ даў згоду на будынак станцыі", - сказаў М.Груша.

Разам з тым, адзначыў намеснік гендырэктара інстытута, Беларусь разглядае варыянты рэактараў, вырабляных такімі транснацыянальнымі кампаніямі, як амерыкана-японская "Вестынгхаус-Тошыба" і франка-германская "Арэва". Усе гэтыя праекты, з ягоных словаў, адпавядаюць еўрапейскім патрабаванням, "але ёсць нюансы". "Як фізіку-рэактарніку, які займаўся разлікамі і праектаваннем, мне тып рэактара, які вырабляецца амерыканцамі, падабаецца. Ды ёсць адно "але": гэтая кампанія за апошнія 30 гадоў не збудавала ніводнага энергаблока", - заявіў М.Груша.

Кажучы пра рэактары кампаніі "Арэва", ён адзначыў, што "блокі някепскія, там прадугледжана падвойная ахоўная абалонка". Адзіны іх недахоп - занадта вялікая магутнасць: 1,4-1,6 тыс. Мвт. Такая магутнасць, са словаў М.Грушы, "не ўпішацца ў беларускую энергасістэму".

Да таго ж, са словаў навукоўца, у ядзернай энергетыцы "не павінна быць дробязяў". Пры выбары партнёра, адзначыў ён, важна прадугледжваць такія аспекты, як агульнасць мовы, падабенства нарматыўнай базы і тэхналогіяў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках