28 снежня 2024, Субота, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Казуліна: «Толькі эканамічныя санкцыі могуць запужаць Лукашэнку»

1

"Менавіта Амерыка абрала правільную пазіцыю адносна Лукашэнкі, жорсткую пазіцыю, прынцыповую. Толькі эканамічныя санкцыі могуць запужаць Лукашэнку, толькі з-за эканамічных санкцыяў ён неяк пачынае змяняць сітуацыю ў Беларусі", -- заявіла дачка палітвязня Аляксандра Казуліна.

Каардынатарка Грамадскай камісіі "Свабоду Казуліну і ўсім палітвязням Беларусі" Вольга Казуліна дала інтэрв'ю радыёстанцыі "Голас Амерыкі". Разам з Казулінай радыёстанцыя ўзяла інтэрв'ю ў выканаўчага дырэктара беларускай няўрадавай арганізацыі "Юрыдычная дапамога насельніцтву" Раісы Міхайлоўскай.

- Вольга, распавядзіце, калі ласка, чаму беларускі рэжым больш за ўсё засцерагаецца моладзі? Як вядома, Аляксандр Казулін карыстаецца асаблівым аўтарытэтам у гэтай катэгорыі беларускага народу. Чым гэта тлумачыцца?

-- Гэта тлумачыцца вельмі проста: рэжым баіцца моладзі, бо яна вельмі разняволеная знутры, яна нічога не баіцца, гатовая да зменаў, яна гатовая ісці на радыкальныя ўчынкі. Моладзь не баіцца турмы, яна не баіцца быць звольненай.

Чаму моладзь падтрымлівае майго бацьку? Таму што, я лічу, мой бацька не баіцца за сваё жыццё і гатовы аддаць яго за Беларусь і беларускі народ. Ён заўсёды казаў: калі ты хочаш, каб за табой пайшоў народ, калі ты хочаш, каб людзі зрабілі пэўныя рэчы і нечага дамагліся, трэба заўсёды гэта паказаць сваім прыкладам. Што і рабіў мой бацька: ён нічога не збаяўся, ён павёў людзей, ён пайшоў супраць Лукашэнкі, ён сказаў праўду, таму за ім ідзе моладзь.

-- Зняволенне Аляксандра Казуліна стала той перапонай, якая сарвала блізкую, як здавалася шмат каму на Захадзе, палітычную адлігу ў Беларусі. Ці дазваляе прысуд, вынесены яму па "сфабрыкаванай", на думку многіх, справе, спадзявацца на датэрміновае вызваленне ў агляднай будучыні? Вольга, як вы ацэньваеце шанцы на тое, што рэжым пойдзе ўсё ж такі на вызваленне вашага бацькі?

-- Вы ведаеце, я глыбока ўпэўнена ў тым, што калі б Лукашэнка ні ад каго не залежыў, - гэта значыць ні ад Еўропы, ні ад Амерыкі, - ён бы яго ніколі не выпусціў. Мала таго, ён сфабрыкаваў бы яшчэ пару справаў, каб Казулін гадоў дваццаць праседзеў у турме. Але мы знаходзімся ў цэнтры Еўропы, мы эканамічна залежым ад нашых суседзяў - ад Еўропы, ад Амерыкі. І таму зразумела, што мы ўнутры краіны мала што можам зрабіць самі. Таму мы вельмі моцна спадзяемся на ціск з боку Еўразвяза і Амерыкі, што цяпер і адбываецца.

Я хачу падкрэсліць, што менавіта Амерыка абрала слушную пазіцыю адносна Лукашэнкі, жорсткую пазіцыю, прынцыповую. Толькі эканамічныя санкцыі могуць запужаць Лукашэнку, толькі з-за эканамічных санкцыяў ён неяк пачынае змяняць сітуацыю ў Беларусі. Таму я спадзяюся, што мой бацька выйдзе, што яго выпусцяць. І вельмі хутка - я спадзяюся, што гэта будзе пасля "парламенцкіх выбараў". Але зноў жа гэта будзе не таму, што так Лукашэнка схацеў, а таму, што ён вымушаны гэта рабіць, таму, што на яго ціснуць Еўразвяз і Амерыка.

-- Раіса, выбух у часе канцэрту ў афіцыйны Дзень незалежнасці ў Менску выклікаў далейшае абвастрэнне ўнутрапалітычнага становішча. Распавядзіце, калі ласка, пра тое, што цяпер думаюць і кажуць у Беларусі з нагоды здарэння.

-- Вядома, для беларускага народу сам факт выбуху - гэта было падобна да шоку, таму што ў нашай краіне, як мы лічым мірнай, спакойнай (пра гэта ўвесь час кажа ўлада: у нас цалкам усё пад кантролем, усё наладжана) - і тут адбываецца выбух у часе масавага мерапрыемства, на якім мусіць быць парадак цалкам і напоўніцу.

Што цікава, за некалькі дзён да выбуху Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю казаў, што так, у часе хуткай перадвыбарнай кампаніі ён чакае ад апазіцыі далейшых нейкіх непрадказальных дзеянняў: магчыма будуць выбухі там, падпалы, нейкія незразумелыя акцыі. І вось адбываецца гэты выбух. Аляксандр Лукашэнка застаецца на месцы, ён ледзь не лезе ў варонку ад гэтага выбуху, ён сам усім кіруе і берэ на сябе кіраўніцтва па ліквідацыі наступстваў выбуху. Хоць, з лігікі рэчаў, мусіў быў пакінуць самое месца здарэння…

-- …Пагатоў, як паведамляюць СМІ, была знойдзена другая прылада, якая не выбухнула.

-- Так, у тым і штука, там была знойдзена другая выбуховая прылада. І народ адназначна лічыць - вельмі многія кажуць - што ўлада ўсё ж такі датычная да гэтага выбуху, што гэта было не хуліганства, пра якое заявілі адразу, а што ў гэтым задзейнічана ўлада.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках