15 лiстапада 2024, Пятніца, 7:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістаў апазіцыі абшуквалі ў турме на Акрэсціна металадэтэктарам

3

У Менску 26 ліпеня выйшлі на свабоду актывісты «Маладых дэмакратаў» Віталь Стажароў і Міхаіл Пашкевіч. Па ілжывым абвінавачванні ў «нецэнзурнай лаянцы» яны адбылі 15 сутак арышту ў турме на Акрэсціна.

Па словах Віталя Стажарова, 15 дзён яны правялі ў «грамадскай прыбіральні» ва ўмовах жудаснай анцісанітарыі. 10 сутак яны знаходзіліся ў камеры памерам 3 на 5 метраў, дзе сядзелі 3 чалавекі, а пасля Міхаіла Пашкевіча і Віталя Стажарова «развялі» у камеры, дзе было па 5-6 чалавек. Як адзначыў моладзевы актывіст, сярод ахоўнікаў асабліва стараўся сяржант Вадзім Якімчык.

«З самага ранку ён расхінаў дзверы і вапіў "пад'ём", а ўвечары камандаваў "адбой" і сачыў, каб усе леглі спаць, — распавёў Віталь Стажароў сайту www.ucpb.org. — Крычаў, каб мы не смелі "закрываць святло". Справа ў тым, што мы зрабілі «абажур» з кардоннага пачаку ад соку, каб святло ўначы не перашкаджала. Сяржант Якімчык прыстрашыў, што напіша рапарт «за парушэнне рэжыму» і нам дададуць «сутак». І увесь час бегаў глядзець за намі ў дзверавы «глазок». А два разы на тыдзень камеру і нас абшуквалі з металадэтэктарам. У адмыслова грубай форме ператрусы праводзіў міліцыянт Генадзь Гарбель — паводзіў сябе нахабна і падвышаў голас».

На Акрэсціна палітычных арыштантаў сустрэлі іх сябры і калегі, сярод іх лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька, кіраўнік Выканкама АГП Ігар Шынкарык і сябра Палітрады АГП Аляксандр Дабравольскі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках