15 лiстапада 2024, Пятніца, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Макейн паабяцаў перавыхаваць Расею

4

Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Джон Макейн заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу ABC, што неабходна "выправіць паводзіны Расеі", якія, па ягоным меркаванні, шкодзяць сцвярджэнню міру ва ўсім свеце.

Ён паабяцаў заняцца гэтым у выпадку перамогі на прэзідэнцкіх выбарах у лістападзе.

Як сцвярджае Макейн, Расея за час прэзідэнцтва Ўладзіміра Пуціна пераўтварылася ў аўтарытарную дзяржаву, а цяпер Пуцін на пасадзе прэм'ер-міністра застаецца галоўнай дзейснай асобай расейскай палітыкі. "За час свайго кіравання ён накіраваў Расею па небяспечным шляху", - цытуе Макейна агенцтва France Presse.

Па меркаванні рэспубліканскага кандыдата ў прэзідэнты, дзеянні Расеі дэстабілізуюць сітуацыю ў свеце. "Паглядзіце на дзеянні Расеі ў апошні тыдзень або каля таго, - прапанаваў Макейн. - Яны скарачаюць пастаўкі нафты чэхам, таму што чэхі заключылі з намі дамову. Яны выкінулі з Расеі BP. Яны блакуюць дзеянні Рады бяспекі ААН у адносінах Ірана".

Макейн падкрэсліў, што яму абыякавае меркаванне іншых краін аб тым, якую пазіцыю ён займае па стаўленні да іх. "Трэба адстойваць сваю пазіцыю па-за залежнасцю ад таго, падабаецца гэта іншым краінам або не, таму што трэба рабіць тое, што лепш за ўсё для Амерыкі", - заявіў ён.

Сенатар Джон Макейн вядомы як адзін з найбольш паслядоўных крытыкаў палітыкі Ўладзіміра Пуціна. Ён, у прыватнасці, неаднаразова заклікаў выключыць Расею з "Вялікай васьмёркі".

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках