14 лiстапада 2024, Чацвер, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Freedom House: рэжым Беларусі нічога не робіць для свабоды СМІ

Па версіі праваабарончай арганізацыі Freedom House, Беларусь займае 188 месца са 195 па "Індэксе свабоды слова".

Па словах дырэктара даследаванняў арганізацыі Крыстафера Уолкера, Беларусь знаходзіцца ў самым горшым становішчы па гэтым параметры не толькі ў рэгіёне, але і ў свеце. Пры гэтым, адзначыў ён, беларускія ўлады нічога не робяць для выпраўлення сітуацыі.

"У цэлым, дадзеныя, сабраныя Freedom House у краінах былога СССР, акрамя балтыйскіх, досыць змрочныя. Тым не менш, ёсць вызначаныя адрозненні паміж краінамі рэгіёна. У канцы шкалы знаходзіцца шэраг краін з ліку найгоршых па свабодзе СМІ ў свеце. Гаворка ідзе аб краінах з рэакцыйнымі рэжымамі, якія не праводзяць ніякіх прыкметных рэформаў: Туркменістан, Беларусь і Ўзбекістан. Гэтыя краіны сярод найгоршых па свабодзе СМІ ў міры і найгоршыя ў гэтым сэнсе ў рэгіёне", - цытуе Крыстафера Уолкера "Радыё Свабода".

Разам з тым, па ягоных словах, "мы бачым на постсавецкай прасторы краіны, якія, хоць і ацэненыя невысока ў нашым аналізе, тым не менш характарызуюцца імкненнем да эканамічнай мадэрнізацыі".

"У ліку такіх краін Расея і Казахстан. І тут пытанне: ці змогуць рэжымы, якія імкнуцца да эканамічнай мадэрнізацыі, дасягнуць сваіх мэт, стрымліваючы развіццё здаровага і самавітага медыя-сектара", - кажа дырэктар Freedom House.

"Па нашых адзнаках, калі браць да ўвагі наш аналіз свабоды прэсы ў свеце, ёсць толькі дзве краіны, якія патрапілі ў катэгорыю "часткова свабодных". Гэта Ўкраіна і Грузія. Астатнія краіны былога СССР, акрамя балтыйскіх, ацэненыя як "несвабодныя", - канстатаваў Крыстафер Уолкер.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках