15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іран атрымаў расейскія ўзбраенні. Беларусь пад падазрэннем

22
Іран атрымаў расейскія ўзбраенні. Беларусь пад падазрэннем

Іран атрымаў першыя кампаненты расейскіх зенітна-ракетных комплексаў (ЗРК) С-300. Па дадзеных ізраільскага вайсковага ведамства, пастаўка ЗРК С-300 можа быць ажыццёўленая праз Беларусь.

Як паведамляе The Cutting Edge News са спасылкай на інфармаваныя крыніцы, на дадзены момант комплексы знаходзяцца ў разабраным стане ў кантэйнерах.

Разам з тым сітуацыя вакол пастаўкі ЗРК С-300 Тэгерану застаецца больш чым заблытанай, а адзнакі экспертаў аб магчымых тэрмінах іх разгортвання значна адрозніваюцца, адзначае Lenta.ru.

Так, па дадзеных Пентагона, зенітныя комплексы расейскай вытворчасці паступяць у Іран не раней за наступны год. Ізраіль, у сваю чаргу, прагназуе пастаўку Расеяй першага дывізіёна ЗРК С-300 ужо ў пачатку верасня бягучага года з наступнай зборкай, выпрабаваннямі і пастаноўкай на баявое дзяжурства на працягу 6-12 месяцаў.

Пры гэтым, па дадзеных ізраільскага вайсковага ведамства, пастаўка ЗРК С-300 можа быць ажыццёўленая праз Беларусь. Афіцыйны Менск падобную інфармацыю катэгарычна аспрэчвае.

У той жа час, паводле інфармацыі расейскіх крыніц The Cutting Edge News, пяць дывізіёнаў ЗРК С-300 са складу Ўзброеных Сіл РФ ужо дастаўленыя ў Іран па кантракце коштам 800 мільёнаў даляраў.

Нагадаем у дадзенай сувязі, што аб планаваным закупе менавіта пяці дывізіёнаў мадэрнізаваных комплексаў С-300ПМУ ў канцы 2007 года заявіў міністр абароны Ірана Мастафа Махаммад Наджар, аднак афіцыйная інфармацыя аб падпісанні падобнага кантракту адсутнічае.

Адзначым таксама, што магчымая пастаўка ЗРК С-300 мае прынцыповае значэнне для Ізраілю, паколькі можа ў значнай ступені паўплываць на рэалізацыю планаў па нанясенні паветранага ўдару па іранскіх ядзерных аб'ектах.

Меркавана, ВПС Ізраілю ўжо адпрацавалі тактыку процідзеяння ЗРК С-300 падчас праведзеных у чэрвені бягучага года сумесных з Грэцыяй вайсковых вучэнняў. Пры гэтым былі задзейнічаныя комплексы, разгорнутыя на востраве Крыт.

Ізраіль таксама ўлічвае, што Іран размяшчае 29 ЗРК "Toр-M1", пастаўка якіх была завершаная ў пачатку 2007 года. У цяперашні час яны забяспечваюць прыкрыццё важнейшых дзяржаўных і вайсковых аб'ектаў, у першую чаргу ядзерных у Ісфахане, Бушэры і на ўсходзе краіны.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках