15 лiстапада 2024, Пятніца, 3:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Казуліна аб сустрэчы з амерыканскім прэзідэнтам

3

З 20 па 27 ліпеня каардынатары грамадскай камісіі «Свабоду Казуліну і ўсім палітычным вязням Беларусі!» Вольга Казуліна і Раіса Міхайлоўская знаходзіліся ў ЗША па запрашэнні Дзяржаўнага дэпартамента Злучаных Штатаў Амерыкі.

Вольга Казуліна, дачка экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, распавяла сайту www.kozylin.com аб візіце ў ЗША і сустрэчы з Джорджам Бушам.

Па яе словах, амерыканскі палітычны істэблішмент па-ранейшаму выяўляе вялікую цікавасць да сітуацыі ў Беларусі. Падчас візіту адбыліся сустрэчы на высокім узроўні ў Кангрэсе, Дзяржаўным дэпартаменце, Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Як сцвярджаюць чыноўнікі знешнепалітычнага ведамства ЗША, палітыка гэтай дзяржавы ў адносінах да Беларусі не зменіцца, нават у выпадку перамогі на прэзідэнцкіх выбарах кандыдата ад Дэмакратычнай партыі Барака Абамы.

Каардынатар грамадскай камісіі «Свабоду Казуліну і ўсім палітвязням Беларусі!» Раіса Міхайлоўская выступіла ў ААН з дакладам аб сітуацыі з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі.

Вольга і Раіса былі запрошаныя ў якасці госцяў у студыю «Галасы Амерыкі», дзе распавялі аб маючых адбыцца парламенцкіх выбарах, выбуху ў Менску і актуальных праблемах беларускай палітыкі . «Толькі паслядоўныя санкцыі могуць прымусіць Аляксандра Лукашэнку вырашыць праблему палітвязняў», - сказала В. Казуліна ў інтэрв'ю тэле- і радыёжурналістам.

Падчас сустрэчы Вольгі Казулінай з Джорджам Бушам амерыканскі прэзідэнт выказаў салідарнасць з яе бацькам, цікавіўся станам здароўя Аляксандра Казуліна і ўмовамі ўтрымання ў выпраўленчай калоніі. Дж. Буш запэўніў В. Казуліну, што Злучаныя Штаты і далей будуць змагацца за захаванне беларускімі ўладамі правоў чалавека і дамагацца поўнага і безумоўнага вызвалення ўсіх вязняў сумлення. "Мы падтрымліваем Вольгу Казуліну. Яе бацька, Аляксандр Казулін, застаецца ў турме ў Беларусі за "злачынства", якім з'яўляецца выстаўленне сваёй кандыдатуры на пост прэзідэнта", - заявіў Прэзідэнт ЗША, выступаючы з прамовай у Вашынгтоне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках