16 лiстапада 2024, Субота, 1:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэпартамэнт ЗША заклапочаны закрытым судом над Зэльцэрам

Дзярждэпартамэнт ЗША расчараваны тым, што суд над амерыканскім адвакатам Эмануілам Зельцэрам закрыты, і прадстаўнікі амэрыканскай амбасады ў Менску ня могуць на ім прысутнічаць.

Аб этым “Радыё Свабода” заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Карл Дакуорс (Karl Duckworth).

“Мы па-ранейшаму надзвычай заклапочаныя здароўем спадара Зэльцэра ў часе ягонага працяглага зьняволеньня. Мы гаварылі зь беларускім прадстаўніком у Вашынгтоне ў панядзелак, каб яшчэ раз давесьці яму нашыя патрабаваньні, якія ўсё яшчэ чакаюць адказу – што да мэдычнага стану і лекаваньня Зэльцэра.

Мы расчараваныя, што суд будзе закрытым, і такім чынам прадстаўнікі амэрыканскай амбасады ня змогуць на ім прысутнічаць”, -- заявіў прадстаўнік Дзярждэпу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках