9 лiстапада 2024, Субота, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны амапавец сышоў у адстаўку

36
Галоўны амапавец сышоў у адстаўку

На днях менскі АМАП пазнаёмілі з новым камандзірам - Юрыем Хаджымуратавічам Караевым, які служыў раней у спецназе ўнутраных войскаў пад камандаваннем Дзмітрыя Паўлічэнкі, падазраванага сусветнай супольнасцю ў выкраданні і забойствах лідэраў апазіцыі. Палкоўнік Юры Падабед, які кіраваў АМАПам больш за 9 гадоў, сышоў у адстаўку. Цяпер былы камандзір АМАПу ляжыць у шпіталі МУС.

"Чаму сышоў? Я прыняў такое рашэнне сам. Усяму мусіць быць пачатак і канец… Дзе буду працаваць, яшчэ не ведаю. Пакуль знаходжуся ў распараджэнні ГУУС. Маю пэўныя праблемы са здароўем, прычым сур'ёзныя. Я не жартую - ляжу цяпер у шпіталі МУС. У мяне і з хрыбетнікам праблемы, і з каленямі, і ціск скача… Нічога дзіўнага ў гэтым няма - праца нярвовая, бяз следу не мінае.

Яшчэ раз паўтараю: я прыняў рашэнне наконт сыходу самастойна. Ніхто на мяне не ціснуў -- я не той чалавек, на якога можна націснуць… Магу сказаць, што жонка толькі радая…", -- заявіў Юры Падабед у інтэрв'ю "Беларускаму партызану".

Новы камандзір палка менскага спецназу па нацыянальнасці асяцінец. Яму прыкладна 42 гады. Да нядаўняга часу Юры Хаджымуратавіч быў камандзірам міліцэйскай брыгады Гомелю. Да гэтага камандаваў міліцэйскім батальёнам у Бабруйску, быў камбатам у воінскай частцы 3214. Юры Караеў скончыў Саратаўскую вучэльню ўнутраных войск і Акадэмію генштаба імя Фрунзе ў Маскве.

Заўвага www.charter97.org: За жорсткі разгон мірных дэманстрацыяў і збіццё супрацоўнікамі АМАПу ўдзельнікаў акцыяў пратэсту Юры Падабед у 2004 годзе быў занесены ў спіс неўязных у краіны Еўразвязу і ЗША.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках