28 снежня 2024, Субота, 21:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія праваабаронцы ў ААН: «Можна прымусіць Лукашэнку вырашыць праблему вязняў сумлення раз і назаўжды»

1

У штаб-кватэры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Нью-Ёрку адбыўся круглы стол пад назвай «Галасы адважных: выступы ў абарону вязняў сумлення».

Перад журналістамі, дыпламатамі і прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый выступілі былыя вязні сумлення і сваякі палітвязняў з Беларусі, Бірмы, Кубы, Эрытрэі, Сірыі і Ўзбекістана. Гэтае мерапрыемства было арганізаванае місіяй ЗША пры ААН, перадае «Голас Амерыкі».

У мінулым месяцы 64 дзяржавы-сябры ААН, уключаючы Злучаныя Штаты, падпісалі Дэкларацыю аб вязнях сумлення, узяўшы на сябе абавязанні дамагацца вызваленні палітвязняў і зрабіўшы гэта прыярытэтным пытаннем у адносінах з іншымі краінамі. Адкрываючы круглы стол, амерыканскі дыпламат Вэнс Макмэн адзначыў: «Нажаль, па сканчэнні 60 гадоў пасля падпісання Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека мы бачым мноства прыкладаў таго, як у розных краінах свету ўрады кідаюць у турмы сваіх палітычных апанентаў і прымушаюць да маўчання праваабаронцаў. Вязні сумлення пакутуюць ў турмах, знаходзяцца пад хатнім арыштам, і ў шматлікіх выпадках утрымоўваюцца ва ўмовах, пагрозлівых іх жыццю».

Выступаючы на форуме, праваабаронца з Беларусі Раіса Міхайлоўская заклікала ўзмацніць ціск на Аляксандра Лукашэнку. «Сумесныя скаардынаваныя высілкі ЗША і Еўразвяза, іх бескампрамісныя, цвёрдыя пазіцыі, - сказала яна, - маглі бы прымусіць урад Лукашэнкі пайсці на сур'ёзныя саступкі і вырашыць праблему вязняў сумлення раз і назаўжды».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках