27 снежня 2024, Пятніца, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грузія вінаваціць Расею ў генацыдзе і падае пазоў у Гаагскі суд (Відэа)

8
Грузія вінаваціць Расею ў генацыдзе і падае пазоў у Гаагскі суд (Відэа)

Грузія ўносіць у Гаагскі міжнародны трыбунал пазоў супраць Расеі па абвінавачванні ў генацыдзе грузінаў.

Аб гэтым заявіла ў панядзелак на брыфінгу намеснік міністра ўнутраных спраў Кацярына Згуладзэ.

"Мы маем намер ставіць пытанне генацыду грузінаў у Абхазіі з 1992 года па гэтай дзень", - сказала яна.

"У матэрыяле прыводзяцца факты аб генацыдзе грузінаў падчас абхазскай вайны з 1992 года да сённяшніх падзей, уключаючы дзеянні Расеі на тэрыторыі Грузіі", - цытуе словы грузінскага прадстаўніка NEWSru.com.

Нагадаем, у цяперашні час у Грузіі знаходзяцца дэлегацыі шэрагу еўрапейскіх краін і арганізацый. У прыватнасці ў панядзелак у Тбілісі прыбываюць старшыня Камітэта міністраў Рады Еўропы, кіраўнік МЗС Швецыі Карл Більдт і генсак Рады Еўропы Тэры Дэвіс.

Намеснік міністра ўнутраных спраў Кацярына Згуладзэ разам з кіраўніком МЗС Грузіі Кацярынай Ткешэлашвілі сёння выляціць у Брусэль для ўдзелу ў паседжанні НАТА.

Нагадаем, што сёння ўначы Расея задзейнічала больш за 50 вайсковых самалётаў для бамбаванняў грузінскай тэрыторыі. Па дадзеных грузінскага боку, расейская авіяцыя здзейсніла бомбавыя ўдары адразу па некалькіх гарадах Грузіі.

Як паведаміў радыёстанцыі "Эхо Москвы" афіцыйны прадстаўнік МУС Грузіі Шота Ўціашвілі, удары нанесеныя па прыгарадах Тбілісі, Батумі, Поці і Зугдзідзі. Колькасць ахвяр і маштабы разбурэнняў пакуль удакладняюцца.

Намглавы Генштаба РФ Анатоль Нагавіцын прызнаў факт бамбаванняў. Ён заявіў, што напады праводзяцца па аб'ектах "другога эшалона", адкуль, па дадзеных расейскай разведкі, могуць высунуцца падпадзяленні ў зону асяцінскага канфлікту.

На Фота: горад Горы пасля расейскіх бамбаванняў, yahoo.com

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках