26 снежня 2024, Чацвер, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін збіраецца ісці да канца

6

Прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што Расея давядзе да лагічнага завяршэння сваю "міратворчую" місію ў Паўднёвай Асеціі.

Распачынаючы паседжанне прэзідыўма ўрада ў панядзелак, У.Пуцін нагадаў, што Расея папярэджвала заходніх партнёраў "аб тым, што грузінскі бок рыхтуецца да агрэсіі, рыхтуецца да таго, каб вырашыць застарэлы канфлікт узброеным спосабам".

"Нас ніхто не слухаў. Вось вынік. Дачакаліся. Тым не менш, Расея, зразумела, давядзе да лагічнага завяршэння сваю "міратворчую місію". Мы будзем імкнуцца наладжваць працоўныя адносіны з ўсімі ўдзельнікамі гэтага канфлікту - зразумела, і з грузінскім бокам", - сказаў У.Пуцін.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках