14 лiстапада 2024, Чацвер, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскія дэмакраты могуць адмовіцца ад удзелу ў «выбарах»

У выпадку адмовы ўключыць прэтэндэнтаў ад дэмакратычных сіл ва ўчастковыя выбарчыя камісіі або адмовы ў рэгістрацыі кандыдатаў гомельская кааліцыя не будзе ўдзельнічаць у «выбарах у парламент».

Аб гэтым рашэнні БелаПАН паведаміў каардынатар руху "За Свабоду", намстаршыні абласной арганізацыі АГП Уладзімір Кацора.

Палітык удакладніў, што пакуль застаецца адкрытым пытанне аб байкоце выбараў сябрамі Партыі камуністаў Беларускай, бо на з'ездзе, які прайшоў 10 жніўня, было прынятае рашэнне не здымаць сваіх кандыдатаў да канца выбарчай кампаніі.

Па словах У.Кацоры, гомельская кааліцыя вылучыла ва ўчастковыя выбарчыя камісіі 219 чалавек. Усяго ў вобласці да 13 жніўня будзе сфармаваная 1.121 участковая камісія.

У Гомельскай вобласці па "адзінаму спісу" АДС кандыдатамі ў дэпутаты маюць намер стаць 16 чалавек. На дадзены момант большасць з іх сабралі па тысячы і больш галасоў выбаршчыкаў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках