15 лiстапада 2024, Пятніца, 7:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чавес прапанаваў пераназваць Лацінскую Амерыку ў Індзейскую

8

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес заявіў, што будзе выкарыстаць тэрмін "Індзейская Амерыка" замест "Лацінскай".

"Давайце будзем зваць наш кантынент Індзейскай Амерыкай замест Лацінскай Амерыкі", - заявіў Чавес у Каракасе на сустрэчы з індзейскай абшчынай, паведамляе РИА «Новости» са спасылкай на мексіканскія СМІ.

"Што значыць "Лацінская"? Гэты тэрмін нам навязалі еўрапейцы, хаця ўсім добра вядома, што індзейцы з'яўляюцца карэнным насельніцтвам рэгіёна", - сказаў лідэр Венесуэлы.

Ён упэўнены, што "завучы кантынент Індзейскім, мы тым самым аднаўляем гістарычную справядлівасць".

Чавес лічыць, што гэты тэрмін больш адпавядае гістарычным рэаліям.

Па меркаванні мексіканскі палітолагаў, гэтак неардынарныя выказванні венесуэльскага лідэра абумоўленыя яго этнічнай прыналежнасцю. Чавес - індзеец з прымешкай негрыцянскай крыві.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках