15 лiстапада 2024, Пятніца, 9:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барак Абама асудзіў дзеянні Расеі ў Грузіі (Відэа)

2

Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Барак Абама ў сваёй заяве асудзіў дзеянні расейскіх войскаў у Грузіі.

"Усё адно, як пачаўся гэты канфлікт, але Расея вывяла яго за рамкі сытуацыі вакол Паўднёвай Асеціі і ўварвалася на тэрыторыю іншай дзяржавы", - прыводзіць словы Абамы на сваіёй інтэрнэт-старонцы CNN. Сенатар штату Ілінойс дадаў, што дзеянням Расеі няма апраўдання.

Нагадаем, адразу пасля пачатку канфлікту Барак Абама заклікаў Расею паважаць тэрытарыяльную адзінасць Грузіі.

Іншы кандыдат у прэзідэнты ЗША, ад рэспубліканскай партыі, Джон Маккейн запатрабаваў ад Масквы неадкладна вывесці войскі з Грузіі.

Афіцыйную пазыцыю па грузіна-расейскаму канфлікту сёння агучыў і прэзідэнт ЗША Джордж Буш. Ён заявіў, што Расея павінная адмовіцца ад вайскоўвых дзеянняў на тэрыторыі Грузіі. Буш запатрабаваў ад Масквы пакласці канец крызысу ў Грузіі.

Раней, падчас тэлефоннай гутаркі з грузінскім лідэрам Міхаілам Саакашвілі, Буш асабіста выказаў падтрымку Грузіі.

11 жніўня віцэ-прэзідэнт ЗША Рычард Чэйні у тэлефоннай размове з грузінскім прэзідэнтам Міхаілам Саакашвілі выказаў салідарнасць пазыцыі Грузіі ў канфлікце з Расеяй і запэўніў, што "расейская агрэсія не застанецца бяскарнай".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках