27 снежня 2024, Пятніца, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рускія могуць захапіць Грузію, але мы ніколі не скарымся»

18

Вось ужо некалькі дзён Грузія жыве ў стане вайны. Расейскія войскі бамбуюць грузінскія гарады, вайсковыя дзеянні ідуць на ўсёй тэрыторыі Грузіі. Прэс-цэнтру Хартыі’97 атрымалася стэлефанавацца з Тбілісі.

Аб тым, чым цяпер жывуць жыхары сталіцы Грузіі, прэс-цэнтру Хартыі’97 распавялі супрацоўнікі тбіліскага рэкламнага агенцтва «Паблісіз Зенітоптымедыя» Усевалад Круцько і Габрыэль Сулая. Усевалад Круцько – менчук, які працуе цяпер у Тбілісі. Габрыэль Сулая – грузін, які пражывае ў сталіцы Грузіі.

«Дагэтуль мяне не наведвала думку з'яжджаць з Тбілісі. Пакуль у горадзе адносна спакойна. Учора, пасля таго, як з'явілася інфармацыя, што да Тбілісі падыходзяць расейскія войскі, у горадзе пачалася паніка. Шматлікія збіраліся з'яжджаць. На аўтазапраўках адразу жа паўсталі вялікія чэргі, падняліся кошты ў крамах на прадукты. Людзі казалі, што не ведаюць: ці дажывуць да раніцы? Але сёння ўсё быццам бы спакойна. Хаця, вядома, паветранае паведамленне з Тбілісі і Батумі спыненае. Банкі сёння не працуюць.

Сапраўды кажучы, нам, беларусам, якія пражываюць у Тбілісі, у гэтыя дні вельмі хацелася хадзіць з беларускімі сцягамі і казаць толькі на беларускай мове – толькі бы не прынялі нас за рускіх. Не хацелася, каб нас лічылі рускімі», - распавядае Ўсевалад Круцько.

«Учора я з жонкай і дачкой быў у прыгарадзе Тбілісі. Мы бачылі шмат вайскоўцаў. Калі пачулі, што надыходзяць расейскія войскі – адразу жа з'ехалі ў горад. Мае сваякі жывуць у Горы. Яны шмат чаго распавялі. Расейскія СМІ хлусяць. На самой справе бамбавалі Горы і не адзін раз. Як яны мне распавялі, расейскія самалёты бамбавалі горыскі тэлецэнтр. Забітыя журналісты, у тым ліку з Галандыі. Я вельмі хвалююся за сваіх родных. З-за бамбёжак яны з'ехалі ў Баржомі – практычна без рэчаў, нічога з сабой не ўзялі…

Мы глыбока перажываем з-за таго, што адбываецца. Рускія, вядома, могуць захапіць Грузію, але гэта нічога не вырашыць. Мы ніколі не скарымся. Грузінскі народ заўсёды змагаўся за свабоду. Свабода – гэта самае лепшае, чаго мы дасягнулі. Мы ганарымся тым, што мы вольныя. У мяне шмат кліентаў з Расеі – і ў нас добрыя адносіны. Навошта нам ваяваць? Нянавісць разагравае расейскае тэлебачанне. Увосень я ўдзельнічаў у акцыях пратэсту супраць палітыкі Саакашвілі, але сёння я разам з ім. Ён мой прэзідэнт. І усе апазіцыйныя лідэры цяпер так думаюць – сёння мы ўсё адно цэлае, адзін народ.

Цяпер расейскія СМІ паведамляюць, што расейскае войска не заходзіла на тэрыторыю Грузіі. Гэта не праўда! 40 адсоткаў тэрыторыі яны займалі. У Кадорскай цясніне сёння знішчаюць сванаў – адважны, мужны народ.

Я па натуры сваёй пацыфіст. Вайна – гэта жудасна, але я запісаўся ў добраахвотнікі. Краіну трэба абараняць», -- сказаў Габрыэль Сулая.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках