15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады баяцца выхаду людзей на плошчу (Фота)

7

Кандыдатам у дэпутаты выдзялілі месцы для агітацыі і сустрэчаў з выбарнікамі. Сустракацца з выбарнікамі яны будуць у асноўным у ЖЭСах, агітаваць - у скверах і на зялёных зонах.

Пры гэтым у кандыдатаў, як «у дзяцей лейтэнанта Шміта», ёсць свае няўдалыя месцы і свае «Бабруйскі». Напрыклад, відавочна пашчасціла тым, хто абіраецца ў Завадскім раёне Менску: сустракацца з выбарнікамі можна ў двух кінатэатрах, бібліятэцы, клубе «Сасёнка»… Відавочна прыемна будзе паагітаваць і ў Савецкім раёне, побач з крамай «Кілбаса - Сыр». А вось у Фрунзенскім раёне сустракацца з выбарнікамі можна толькі ў ЖЭСах. А ў мікрараёне Сухарава для агітацыі вядзялілі зялёную пляцоўку ля аўтацэнтру. Зялёная пляцоўка - гэта пустка. За ёй лес, перад ёй - дарога. За 20 хвілін журналісты ўчора не сустрэлі на пляцоўцы аніводнага чалавека - звычайна тамака выгульваюць сабак.

Як адказалі «КП у Беларусі» у аддзеле ЦВК па ідэалагічнай працы, месцы для сустрэчаў выбіраліся сумесна з адміністрацыяй раёнаў. Па якім прынцыпе, не растлумачылі.

- Але, акрамя як у гэтых месцах з выбарнікамі і не пагаманіць? - пацікавіліся мы ў старшыні Цэнтрабіркаму Лідзіі Ярмошынай.

- Можна знайсці і іншыя месцы, галоўнае - каб вам дазволілі правесці там сустрэчу, - адказала Ярмошына. - Афіцыйны пералік - гэта мінімум, які гарантаваны кандыдату. Гэта значыць, больш - можна! А вось на вуліцах, каб праводзіць сустрэчу па-за афіцыйна вылучанымі месцамі, трэба браць дазвол у Мінгарвыканкаме.

Вось так выглядае зялёная зона недалёк аўтасалону на скрыжаванні Шаранговіча і Гарэцкага ў Фрунзенскім раёне

Менскія ўлады абралі месцы, дзе могуць рэкламаваць сябе прышлыя парламентары

А гэта на пляцоўка для агітацыі каля крамы ў Савецкім раёне Менску

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках