26 снежня 2024, Чацвер, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грузінскае ТБ: Расейскія і асяцінскія войскі займаюцца марадзёрствам у Горы (Відэа)

5

Расейскія войскі руйнуюць артылерыйскую базу ў Горы, паведамляе Грамадскае тэлебачанне Грузіі. Па інфармацыі мясцовых жыхароў, фіксуюцца факты марадзёрства і гвалту ў адносінах мірнага насельніцтва.

“Да нас усю ноч паступаюць паведамленні аб рабаваннях і марадзёрстве. У рэгіён увайшлі часткі казакоў разам з асяцінамі, і займаюцца рабаваннем. Расейскія вайскоўцы, нажаль, нічога не прадпрымаюць, каб перашкодзіць гэтаму”, - заявіў журналістам дзяржаўны міністр Грузіі па пытаннях рэінтэграцыі Цемур Якабашвілі.

Раней паведамлялася, што расейскія танкі ўвайшлі ў Горы насуперак дасягнутым дамоўленасцям аб спыненні вайсковых дзеянняў.

У той жа час, прадстаўнік камандавання расейскіх міратворцаў заявіў РИА «Новости», што гэта не адпавядае рэчаіснасці. "Расейскіх міратворцаў або належных ім войскаў і частак у грузінскім горадзе Горы няма".

Нагадаем, што 13 чалавек загінулі ў выніку інцыдэнту на выездзе з Горы раніцай 12 жніўня, калі расейская авіяцыя здзейсніла ўдар па Горы.

Па дадзеных ААН, больш за 80% насельніцтва разбомбленага Горы пакінула горад. Акрамя Горы, былі пакінутыя і іншыя грузінскія гарады, якія падвергнуліся бамбаванням.

Паведамлялася, што прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядведзеў прыняў рашэнне спыніць ваенную аперацыю ў Грузіі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках