16 лiстапада 2024, Субота, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ выйграў у гасцёх у балгарскага «Левски». Да групавога турніру Лігі Чэмпіёнаў застаўся адзін крок (Відэа, фото)

16

Барысаўскі БАТЭ сёння ў балгарскай Сафіі перамог мясцовы клуб "Левски" з лікам 1:0. Адзіны гол забіў на 60-ай хвіліне Ўладзімір Ржэўскі.

На 30-й хвіліне Георгі Іваноў («Левски») не рэалізаваў пенальці (Сяргей Вярэмка парыраваў).

Галы: Ржэўскі, 60 - 0:1.

Нерэалізаваны пенальці: Іваноў, 31 (брамнік).

"Левски София": Пяткоў, Міланаў, Рабех, Быстронь, Вагнер, Ціберканін (Соарэс, 47), Іваноў (Тасеўскі, 59), Крастоўчаў (Карлас, 66), Хрыстоў, Дзімітраў.

У запасе засталіся: Цветан Дзімітраў, Мінеў, Генеў, Тасеўскі, Балтанаў.

"БАТЭ": Вярэмка, Казанцаў, Хагуш, Юрэвіч, Ржэўскі, Сівакоў, Ліхтаровіч, Крывец, Стасевіч, Блізнюк (Няхайчык, 73), Радзівонаў.

У запасе засталіся: Гутор, Сахараў, Рыжко, Жаўнерчык, Ярмаковіч, Скавыш.

Папярэджанні: Хрыстоў, 22, Іваноў, 57 - Казанцаў, 26, Вярэмка, 30, Блізнюк, 47.

Суддзя: Ёнас Эрыксан (Швецыя).

Нагадаем, што напярэдадні матчу прэзідэнт «Левски» Тодар Баткоў у інтэрв'ю газеце «Стандарт» выказаў сваё меркаванне адносна матчу з барысаўскім БАТЭ.

«Перад усім, мы не збіраемся цярпець паразу ні ад якога БАТЭ. З чаго бы гэта нам капітуляваць перад завацкой камандай з штучна створанай дзяржавы! Нам, нацыі з 1400-гадовай гісторыяй, камандзе, якая носіць імя аднаго з сама вялікіх балгарскіх герояў!»

Апошнія словы прагучалі абразай як для чатырохкротнага чэмпіёна краіны, так і для Беларусі ў цэлым.

Фота Наша Ніва

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках