16 лiстапада 2024, Субота, 4:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ахвярам «жывога шчыта» не выплацілі кампенсацыі і страхоўкі

2

Менскае ДАІ не выплаціла кампенсацыі ні аднаму пацярпеламу па справе аб "жывым шчыце". Грошы за пашкоджаныя аўтамабілі не вярнула і страхавая кампанія.

11 жніўня мінуў тэрмін, калі даішнікі маглі зрабіць гэта добраахвотна, аднак грошы — 25 мільёнаў — людзям так і не пералічылі. Аб гэтым распавёў "Еўрарадыё" Юрый Пашкевіч, уладальнік BMW, якая была пашкоджаная больш за іншыя аўтамабілі “жывога шчыта”.

"У канцы тыдня я павінен патэлефанаваць судоваму выканаўцу Маскоўскага раёна, і яна ўжо скажа сапраўды: ці выплаціць усёткі ДАІ гэтыя грошы добраахвотна, або прыйдзецца звяртацца ў суд", -- паведаміў кіроўца.

Юрый Пашкевіч таксама адзначыў, што грошы за пашкоджаныя аўтамабілі не вярнула і страхавая кампанія:

"Яны мне сказалі, што ў аўторак-сераду перададуць усе дакументы сваім юрыстам. Іх юрысты яшчэ будуць толькі выносіць вердыкт: выплочваць або не выплочваць, або чакаць суда з Менцюком".

Калі пацярпелым прыйдзецца чакаць суда над вінаватым у аварыі Раманам Менцюком, то выплата страхоўкі можа расцягнуцца больш чым на год: той цяпер знаходзіцца ў Расеі, дзе вырашаецца пытанне аб ягонай экстрадыцыі ў Беларусь.

Як раней паведамляў прэс-цэнтр Хартыі’97, 2 мая 2008 года на трасе Менск-Мікашэвічы супрацоўнікі міліцыі выставілі "жывы шчыт" з аўтамабіляў грамадзян, у якіх знаходзіліся людзі, каб спыніць п'янага кіроўцу Рамана Менцюка, які ехаў з хуткасцю больш за 160 км у гадзіну. Р.Мянцюк заехаў у "жывы шчыт", у выніку чаго пацярпелі 5 чалавек. Двое супрацоўнікаў ДАІ за перавышэнне службовых паўнамоцтваў прысуджаныя да двух год умоўна кожны і звольненыя з органаў унутраных спраў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках