15 лiстапада 2024, Пятніца, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бясчынствы расейскіх вайскоўцаў у Грузіі (Відэа)

22

Расейскія жаўнеры ў парушэнне дамоўленасцяў працягваюць знаходзіцца ў Горы, Поці і Зугдзідзі. Пры гэтым жаўнеры паводзяць сябе агрэсыўна ў дачыненні да мясцовага насельніцтва і журналістаў.

На ўездзе ў Горы расейскія вайскоўцы сумесна з асяцінскім апалчэннем усталявалі кантрольна-прапускныя пункты. Яны страляюць нават па журналістах.

Учора асяцінскія жаўнеры канфіскавалі камеру ў журналістаў грузінскага тэлеканала «Руставі-2». Адзін з журналістаў атрымаў раненне ў руку, перадае тэлеканал «Еўраньюс».

Раней паведамлялася, што расейскія падпадзяленні маюць намер перадаць кантроль над горадам грузінскай паліцыі, якая сюды вярнулася, і канчаткова пакінуць яго ў бліжэйшыя двое сутак.

Але ў звязі з уводам у Горы дадатковай расейскай вайсковай тэхнікі і жаўнераў, супрацоўнікі грузінскай паліцыі ўчора пакінулі горад. Аб гэтым журналістам ИТАР-ТАСС паведамілі прадстаўнікі МУС Грузіі.

Па іхняму сцвярджэнню, той факт, што “расейскі бок увёў ў Горы новую вайсковую тэхніку, з'яўляецца парушэннем дасягнутых дамоўленасцяў”. Расейскае камандаванне тлумачыць неабходнасць заставацца ў Горы тым, што там выяўлены “велізарны арсенал”.

Незразумелай застаецца сытуацыя і ў іншых гарадох Грузіі. Журналіст агенцтва “Асашыэйтэд Прэс” зняў расейскія войскі ў партовым горадзе Поці.

Некалькі дзясяткаў бронемашынаў пяхоты і танкаў бачыў рэпарцёр агенцтва «Рэйтэр» у Зугдзідзі.

Прапаноўваем відэасюжэт, падрыхтаваны «Еўраньюс», у якім адлюстравана раненне журналіста тэлеканала «Руставі-2» асяцінскім апалчэнцам.

ВІДЭА

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках