14 лiстапада 2024, Чацвер, 18:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Сiнiцын: «Якія могуць быць выбары, калі ЦВК узначальвае Ярмошына?»

6

Былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Леанід Сініцын не ўдзельнічае ў «парламенцкіх выбарах».

— Я не бачу сэнсу ў «парламенцкіх выбарах», — гаворыць Сініцын. — Справа ў тым, што «парламенцкімі выбарамі» кіруе Цэнтрвыбаркам, які ўзначальвае Лідзія Ярмошына. Калі я балатаваўся ў прэзідэнты, яна перавысіла свае службовыя паўнамоцтвы — гэта пацвердзіла група кваліфікаваных юрыстаў з ААН. Юрысты кажуць: перавышэнне службовых паўнамоцтваў жорстка караецца па законе. Таму якія могуць быць выбары, калі Цэнтрвыбаркам узначальвае Ярмошына?, -- заявіў палітык у інтэрв’ю “Народнай волі”.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках