26 снежня 2024, Чацвер, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Be2gether. Беларускія сцягі луналі разам з грузінскімі (Фота)

У нядзелю ў літоўскім мястэчку Нарвялішкіс, на самай мяжы зь Беларусьсю, завяршыўся другі міжнародны фэстываль музыкі і мастацтва “Be2gether”. Фэстываль Be2gether прайшоў пад беларускімі і -- у знак салідарнасьці з Грузіяй -- пад грузінскімі сьцягамі.

Калі мінулагодні фэст быў чыста музычным, то сёлета гэта сапраўды было сьвятам мастацтва і спорту. Чаго тут толькі не было: фіеста з удзелам 300 барабаншчыкаў, акцыі салідарнасьці з Грузіяй, экстрэмальныя скачкі на роварах ў басэйн з паралёнам, “Парк граючых скульптур”, спартовыя спаборніцтвы, ну і, канечне, добрая музыка – больш за 70 гуртоў выступіла на фэсьце. Дарэчы, адкрыўся фэстываль выступам беларускага гурту NRM. Беларусаў на фэсьце было багата: у намётавым лягеры лунала шмат бел-чырвона-белых сьцягоў, паведамляе “Радыё Свабода”.

У другі фэстывальны дзень выступілі беларускія гурты “Маўзэр” і OSIMIRA. Публіка надзвычай цёпла прымала і гаспадароў фэстывалю – літоўскі гурт “Skyle”.

Пра ўзровень і папулярнасьць “Be2gether” сьведчыць і тое, што сюды прыяжджаюць вельмі папулярныя музыкі з усяго сьвету. Летась былі Morchiba, Bloodhound Gang, “Ляпіс Трубецкой”, сёлета прыехалі Tricky, Groove Armada, Fishbone. Як ні дзіўна, ня гледзячы на тое, што публіка на фэстывалі была даволі юная, гіты 90-х у выкананьні Fools Garden яна добра ведала і падпявала.

Сёлета фэст праходзіў пад грузінскімі сьцягамі.

Астатнія фота глядзіце на сайце газэты "Наша Ніва"

.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках