15 лiстапада 2024, Пятніца, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя «задаволеная» вызваленнем Казуліна

1

Старшыня Еўразвязу, Францыя, 17 жніўня зрабіла заяву, у якой «з задавальненнем» вітае вызваленне палітвязня Аляксандра Казуліна.

У заяве зазначаецца, што вызваленне А.Казуліна — адно з патрабаванняў ЕЗ па паспяховым аднаўленні дыялёгу з беларускімі ўладамі.

16 жніўня з Віцебскай калёніі №3 на волю выйшаў экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, палітвязень Аляксандар Казулін.

Былы кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандар Казулін быў арыштаваным за арганізацыю акцыяўз пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Дзень Волі 25 сакавіка 2006 году. 13 ліпеня 2006 году Менскі суд прысудзіў Аляксандра Казуліна да 5,5 год турэмнага зняволення.

Вызвалення палітвязня патрабавалі Еўрапейскі Звяз і ЗША. Адмаўленне вызваліць Казуліна і іншых палітвязняў стала адным з чыннікаў для ўводзінаў супраць беларускіх уладаў эканамічных санкцыяў з боку Злучаных Штатаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках