12 лiстапада 2024, aўторак, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аднаму з лідэраў Партыі БНФ паставілі ўмову

5

Учора, 18 жніўня, падчас праверкі сапраўднасці подпісаў у Аўтазаводскай акруговай камісіі № 92 ад прэтэндэнта ў кандыдаты, намстаршыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча запатрабавалі напісаць заяву, у якой ён абавязваецца звольніцца з працы ў выпадку абрання яго дэпутатам.

Зараз Аляксей Янукевіч працуе намеснікам гендырэктара ТАА «Беларусь капітал менеджмент».

Кіраўнік ініцыятыўнай групы А. Янукевіча звярнуў увагу прадстаўнікоў камісіі на тое, што іх патрабаванне з'яўляецца незаконным. Паводле арт. 59 і арт. 66 Выбарчага кодэкса пісьмовую заяву на згоду пры абранні дэпутатам «палаты прадстаўнікоў» на вызваленне ад займанай пасады павінныя пісаць толькі тыя прэтэндэнты, якія займаюць пасаду прэзідэнта, суддзі альбо з'яўляюцца дэпутатамі мясцовага Савета дэпутатаў.

- Я не разглядаю сітуацыю, якая склалася, як імкненне з боку акруговай камісіі перашкодзіць мне ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі. Гэты выпадак з'яўляецца чарговым сведчаннем таго, што ў камісіях працуюць людзі, якія не валодаюць нюансамі выбарчага працэсу. Паколькі дадзенае пытанне не мае для мяне прынцыповага значэння, такую заяву я напісаў, - пракаментаваў сітуацыю Аляксей Янукевіч.

Нягледзячы на тое, што ў адказ на заўвагу камісія спаслалася на Метадычныя рэкамендацыі Цэнтральнай камісіі, у апошняй таксама прызналі, што патрабаванні акруговай камісіі ў дадзеным выпадку не абаснаваныя.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках