15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: С-300 ужо паступаюць у Іран праз Беларусь

2

Міністэрства абароны ЗША вельмі спадзявалася, што расейскія зенітна-ракетныя комплексы С-300 не паспеюць патрапіць у Іран да канца году. Але С-300, магчыма, ужо паступаюць у Іран. І ня выключана, што пры пасрэдніцтве Беларусі.

Як піша расейская газета «The New Times» з спасылкай на амэрыканскае выданне «The Cutting Edge News» у выпуску ад 28 ліпеня, першыя кампаненты комплексаў нібы ўжо дастаўленыя ў Іран, хоць пакуль яшчэ не разгорнутыя і знаходзяцца ў разабраным выглядзе ў кантэйнерах.

Гульні з ісламістамі

Зенітна-ракетныя комплексы (ЗРК) — зброя не наступальная. Але Тэгерану яны патрэбныя для прыкрыцця незвычайных аб'ектаў — цэнтраў, дзе ідзе напрацоўка матэрыялаў, мажліва, для вытворчасці ядзернай зброі.

Таму расейскія пастаўкі, якія ўмацоўваюць вайсковую моц рэжыму іранцаў, і выклікаюць рэзкую рэакцыю шматлікіх краінаў. Яшчэ ў снежні 2005 году Масква склала з Тэгеранам кантракт на пастаўку 29 ЗРК «Тор-М1» на 700 млн даляраў. На працягу 2006 году Іран атрымаў 12 новых буксіраваных комплексаў «Тор-М1Т» на аўтамабільным шасі і 17 усталёвак на гусенічным ходзе. У камплект пастаўкі ўвайшлі і 1200 ракетаў.

Новымі комплексамі іранцы прыкрылі ў першую чаргу ядзерныя аб'екты ў Исфахане, Бушэры, Тэгеране і на ўсходзе краіны. Адначасна ў Расеі атрымалі падрыхтоўку некалькі дзясяткаў іранскіх ракетнікаў з падпадзяленняў СПА корпусу Вартавых ісламскай революции1. Менавіта «вартавыя» адказваюць за бяспеку ядзерных аб'ектаў.

Аднак «Тор-М1» — хутчэй сыстэма прыкрыцця войскаў на поле бою і асобных аб'ектаў, якая дасягаюць цэлі на вышынях да 6 км. А вось С-300 ПМУ — комплекс ужо далёкага дзеяння, здольны адбіваць масаваныя авіяналёты на цэлыя прамысловыя раёны, змагацца з крылатымі ракетамі і баегалоўкамі балістычных ракетащ.

Дывізыён С-300 можа адначасова абстрэльваць шэсць цэляў на далечыні да 150 км і на вышынях да 25–30 км. Мабільнасць комплексу вельмі высокая: у баявое становішча ён разгортваецца з паходнага за 5 хвілін. І разам з «Тор-М1» усталёўкі С-300 ствараюць эшаланаваную сыстэму СПА. Таму іхняе з'яўленне ў Іране змяняе сытуацыю ў рэгіёне кардынальна, рэзка ўскладняючы амэрыканскім або ізраільскім ВПС магчымасць нанесці ўдар па іранскіх ядзерных аб'ектах.

З 1990 па 1995 год Расея паставіла Ірану значную колькасць бронетэхнікі, процітанкавых сродкаў, зенітнаракетных сыстэмаў старога ўзору, знішчальнікаў МиГ-29, франтавых бамбавікоў Су-24, падводных лодак. Але 30 чэрвеня 1995 году Масква ў рамках дамовы Гор — Чарнамырдзін абяцала супыніць вайсковыя кантакты з Тэгеранам.

З прыходам у Крэмль Уладзіміра Пуціна ўсё змянілася. У лістападзе 2000 году Расея апавясціла ЗША аб адмове ад ранейшых абавязкаў, і ў Іран зноў пайшоў струмень зброі.

Прычым у руках у тэгеранцаў часам апыняліся такія расейскія распрацоўкі, якія за мяжу не пастаўляюцца і лічацца сакрэтнымі. 2 красавіка 2006 году іранскае тэлебачанне паказала рэпартаж аб тэставаннях звышхуткаснай тарпеды «уласнай распрацоўкі». Але спецыялісты апазналі ў навінцы расейскую ракету-тарпеду «Шквал» — тую сама, сакрэты якой нібы спрабаваў выведаць Эдманд Поўп. А тут - калі ласачка, іранцы дэманструюць сакрэт усяму свету.

Тэгеран гэтак моцна падставіў Маскву, што за «Шквал» змушаным быў апраўдвацца міністар замежных справаў РФ Сяргей Лаўраў: «Ня ведаю, чыю зброю хто выпрабоўваў. Іранцам зброю прадавалі шматлікія заходнія краіны. Я бачыў тэлевізійныя кадры, я не спецыяліст па марскіх тарпедах». А вось распрацоўнікі «Шквалу» свой выраб апазналі, заявіўшы, што Іран такое зрабіць ня ў стане.

Угода па С-300 была скандальнай першапачаткова, паколькі іранцы нават і не думалі хаваць, што яны маюць намер прыкрыць гэтымі комплексамі. Першым пра яе распавёў міністар абароны Ірану Мастафа Махамад-Наджар, які паведаміў 26 снежня 2007 году, што «сёння ўночы Расея і Іран падпісалі дамову аб пастаўцы іранскаму войску найноўшых сыстэмаў супрацьракетнай абароны зенітна-ракетных комплексаў C-300». Затым у СМІ пратачылася інфармацыя, што гаворка ідзе аб пастаўцы ад 40 да 60 пускавых комплексаў, сума ўгоды перавышае 800 млн даляраў, а адбылася яна пасля візіту расейскага прэзідэнта Ўладзіміра Пуціна ў Іран у кастрычніку 2007 году.

Рэакцыя Масквы на ўцечку інфармацыі была рэзкай, з аспрэчаннем выступіла Федэральная служба па вайскова-тэхнічнаму супрацоўніцтву (ФСВТС): ніякіх перамоваў аб продажы Ірану С-300 не вядзем, такое пытанне нават не разглядаецца. Аспрэчанні з Масквы паступалі ажно да апошняга.

Тэгеран, наадварот, таямніцу ўгоды ахоўваць не жадаў, гістэрыку Масквы ігнараваў, прызнаючы: так, перамовы аб пастаўках С-300 ідуць. Потым з'явілася здагадка, што гэтыя пастаўкі будуць ажыццяўлёнымі ўтойліва, праз Беларусь.

Тунэль да Хартума

Беларускае міністэрства абароны гэта катэгарычна адмаўляла, але веры яму няма: у рэжыме Лукашэнкі даўно склалася рэпутацыя актыўнага пастаўніка зброі краінам-ізгоям і ў рэгіёны, куды такія пастаўкі забароненыя рашэннямі ААН. Хоць нічога свайго Менск, па сутнасці, не вырабляе, а старыя запасы савецкіх узбраенняў распрададзеныя яшчэ ў 90-я гады, вайсковую тэхніку відавочна рээкспартуе.

На днях выданне Sudan Tribune паведаміла, што Беларусь паставіла ў Судан 12 расейскіх знішчальнікаў МиГ-29. Самалёты ўжо ваююць у Дарфуры. Рэзалюцыю Рады Бяспекі ААН, якая забараняе пастаўкі ў Судан любых узбраенняў, Менск ігнаруе: у чэрвені 2006 году Судан і Беларусь нават падпісалі пратакол аб вайсковым супрацоўніцтве.

Паказальнае аспрэчанне зрабіў Рособоронэкспорт, які унікліва паведаміў, што ня мае ніякага дачынення да пастаўкі ў Судан партыі знішчальнікаў МиГ-29: у тым сэнсе, што калі і былі такія пастаўкі, то не па лініі Рособоронэкспорта. Гэта значыць, Рособоронэкспорт аспрэчыў толькі сваё дачыненне да справы, але не сам факт такой пастаўкі. Крыніцы ў МА не адмаўляюць, што вайсковая маёмасць, якая спісваецца з Узброеных сілаў (яе рэалізуюць не праз Рособоронэкспорт), часам сплаўляецца ў краіны трэцяга свету праз каналы «бацькі».

Тая жа Sudan Tribune 26 траўня 2008 году паведаміла, што на пачатку месяца над прадмесцем суданскай сталіцы паўстанцы збілі МиГ-29, кіраваны расейскім пілотам. Лётнік, афіцэр ВПС Расеі, загінуў. Першай аб гэтым распавяла арабскамоўная суданская газета Alwan — і была адразу ж зачыненай ўладамі за разгалашэнне сакрэтнай інфармацыі. А праз некалькі дзён расейскія ўлады прызналі, што загінулы быў афіцэрам ВПС РФ, але нібы ўжо знаходзіўся ў адстаўцы.

Танга з Чавесам

Своеасаблівы падзел зброевых працаў паміж Масквой і Менскам прыкметны і ў стасунках з Угам Чавесам. У 2007 годзе была агучанай меркаваная сума вайсковага кантракту паміж Беларуссю і Венесуэлай — 1 млрд даляраў. Гаворка ішла аб пастаўках Чавесу цэлага букету зенітна-ракетных комплексаў: С-300, С-125 «Печора», «Оса1Т», РЛС, сродкаў радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ). Гэта ўсё ў Беларусі маецца, але ніяк не на мільярд!

У красавіку 2008 году Беларусь ізноў здзівіла ўсіх: парламент краіны ўхваліў дамову аб аказанні дапамогі Венесуэле ў стварэнні сістэмы СПА. За шэсць год беларускія вайскоўцы вінныя стварыць Венесуэле сыстэму СПА і РЭБ, паколькі, па словах намкіраўніка Генштабу беларускіх узброеных сілаў Пятра Ціханоўскага, сыстэма СПА неабходная Венесуэле для «нармалёвага развіцця і машынабудавання, і нафтаздабычы». Уявіць беларусаў у ролі стваральнікаў маштабнай і адносна сучаснай сыстэмы СПА немагчыма. І, мажліва, тут Менск працуе не канкурэнтам Рособоронэкспорта, а запасным гульцом.

Менскае «акно» дазваляе засцерагчы галоўнага расейскага гандляра зброяй ад магчымых санкцыяў, а Расею — ад дыпляматычных непрыемнасцяў. Але асноўныя вайсковыя «цацкі» Масква пастаўляе Чавесу наўпрост: неяк дзіўна будзе, калі праз Беларусь у Венесуэлу паплывуць падводныя лодкі.

Аднак падчас апошняга візіту Чавеса ў Расею чаканы буйны вайсковы кантракт (амаль на 2 млрд даляраў) не быў падпісаным. Нашыя суразмоўцы ў Рособоронэкспорт прызналі, што адзін з чыннікаў у тым, што прадпрыемствы расейскага ВПК ужо не ў стане выканаць гэтых працаў, паколькі партфель замоваў перапоўнены, а дэградаваная вытворчасць не спраўляецца з пастаўкамі як для сваіх узброеных сілаў, так і для замежных кліентаў. «Вайскоўка» ня можа цяпер узбройваць у патрэбных аб'ёмах адначасова Кітай, Іран, Алжыр, Сірыю, Венесуэлу, сваё войска...

Тэрміны выканання ўжо дзейсных дамоваў несупунна зрываюцца. А тых сама мадэрнізаваных С-300, на прыклад, катастрафічна бракуе ўласным узброеным сілам, правальваецца забеспячэнне войскаў шумна распіяренных ЗРК С-400 «Тріумф».

Яшчэ адна праблема ў тым, што, купіўшыся на піяр, Чавес патрабуе ад расейскіх збройнікаў тое, чаго ў іх насамрэч няма. Яшчэ нядаўна ён вельмі жадаў атрымаць «лепшы ў свеце» знішчальнік Су-35 і быў расчараваным, дазнаўшыся, што гэтую машыну наогул не вырабляюць. Спадабаліся Чавесу падводныя лодкі класу «Варшавянка», але атрымалася так, што іхнія тактыка-тэхнічныя характарыстыкі ніжэйшыя за тыя, што патрэбныя Каракасу, да таго ж расейскія верфі не ў стане здаць іх у разумны тэрмін і без недаробкаў.

Для іранскіх радыкалаў, праўда, пораху годзе. Яны, ў адрозненне ад Чавеса, плацяць не абяцаннямі, а «жывымі» грашыма і хутка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках