15 лiстапада 2024, Пятніца, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прысуд Зэльцэру абскардзіцца ў Вярхоўным судзе

1

Адвакат грамадзяніна ЗША Эмануіла Зэльцэра Зміцер Гарачка накіраваў у Вярхоўны суд Беларусі касацыйную скаргу на прысуд, які вынес ягонаму падабароннаму Менскі гарадскі суд.

"Сёння я накіраваў у Вярхоўны суд касацыйную скаргу на прысуд Э.Зэльцэру, які вынес Менскі гарадскі суд", паведаміў З.Гарачка агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у сераду. "Касацыйная скарга на прысуд у адносінах Э.Зэльцэра і грамадзянкі Расеі Ўладлены Функ адпраўленая ў Вярхоўны суд заказным лістом", удакладніў адвакат.

Нагадаем, 11 жніўня Менскі гарадскі суд прысудзіў амерыканскага юрыста Э.Зэльцэра да трох год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Такі тэрмін ён атрымаў метадам складання розных тэрмінаў пакарання. У прыватнасці, шэсць месяцаў амерыканскі грамадзянін атрымаў за выкарыстанне падробленых дакументаў і 2,8 года — за замах на камерцыйны шпіянаж (артыкулы 380 і 254 Крымінальнага кодэкса адпаведна). Працэс па крымінальнай справе ў адносінах Э.Зэльцэра пачаўся 30 ліпеня і праходзіў у закрытым рэжыме.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках