28 снежня 2024, Субота, 21:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Высокапастаўлены чыноўнік Дзярждэпа ЗША прыбыў у Менск

3

У Менск прыбыў намеснік памочніка Дзяржсакратара ЗША па Еўропе і Азіі Дэвід Меркель. Амерыканскі дыпламат сустрэнецца з беларускімі ўладамі і прадстаўнікамі дэмакратычнай апазіцыі.

Мяркуецца, што Меркель будзе знаходзіцца ў Беларусі два дні.

Раней у Дзярждэпартаменце заявілі, што "ЗША вітаюць вызваленне двух апошніх палітычных зняволеных Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма, якія рушылі за вызваленнем 16 жніўня Аляксандра Казуліна".

"Вызваленне гэтых грамадзян разам з астатнім дае нам надзею на будучыя пазітыўныя крокі, прапановы рэальных магчымасцяў істотнага паляпшэння ў адносінах паміж ЗША і Беларуссю", гаворыцца ў заяве.

Як ужо паведамляў прэс-цэнтр Хартыі’97, што ў сераду, 20 жніўня, у Беларусі былі вызваленыя палітвязні Сяргей Парсюкевіч і Андрэй Кім. Акрамя таго, 16 жніўня з выпраўленчай калоніі быў вызвалены адзін з лідэраў беларускай апазіцыі Аляксандр Казулін.

Адносіны Беларусі са Злучанымі Штатамі і Еўрапейскім звязам на працягу апошніх гадоў носяць напружаны характар. ЗША неаднаразова вінавацілі беларускае кіраўніцтва ў парушэнні правоў чалавека ў краіне. Адмова ўлад вызваліць палітвязняў стала адной з прычын увядзення эканамічных санкцый у адносінах беларускага рэжыма.

3 лістапада 2007 года Мінфін ЗША увёў санкцыі ў адносінах канцэрна "Белнафтахім". У прыватнасці, яны прадугледжвалі замарожванне ўсіх змешчаных пад юрысдыкцыяй ЗША банкаўскіх рахункаў канцэрна "Белнафтахім" і яго прадстаўніцтваў у Германіі, Латвіі, Украіне, Расеі і Кітаі, а таксама рахункаў даччынай кампаніі "Белнафтахім Ю-Эс-Эй". Акрамя таго, амерыканскім бізнэсмэнам загадвалася ўстрымацца ад кантактаў з гэтым канцэрнам.

У сакавіку 2008 года былі апублікаваныя ўдакладненні, паводле якіх пад дзеянне санкцый пападалі прадпрыемствы, у якіх "Белнафтахім" валодае прамым або ўскосным прыбыткам у памеры 50% або больш.

Пасля гэтага з Вашынгтона для кансультацый быў адкліканы амбасадар Міхаіл Хвастоў. 12 сакавіка па патрабаванні беларускага боку Менск пакінула амбасадар ЗША Карэн Сцюарт. Затым амерыканскаму боку было рэкамендавана скараціць колькасць супрацоўнікаў дыпмісіі. У адказ амбасада ЗША заявіла аб прыпыненні разгляду заяваў на атрыманне і выдачу віз. Цяпер у амбасадзе ЗША у Менску працуюць 4 дыпламата.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках