28 снежня 2024, Субота, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнік Дзярждэпартаменту ЗША сустрэнецца з беларускімі дэмакратамі

Прадстаўнік Дзярждэпартаменту ЗША сустрэнецца з беларускімі дэмакратамі

Намеснік дапаможніка Дзяржаўнага дэпартамента ЗША па Еўропе і Азіі Дэвід Меркель, што прыбыў з візітам у Беларусь, сёння сустрэнецца з прадстаўнікамі палітычных дэмакратычных партыяў, грамадзянскага грамадзтва і былымі палітвязнямі. Візіт дыплямата ў Беларусь звязаны з вызваленнем палітвязняў Аляксандра Казуліна, Сяржука Парсюкевіча і Андрэя Кіма.

Сёння з Дэвідам Меркелем сустрэнуцца лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Санніков, былы палітвязень, экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандар Казулін, лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка, лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч, кіраўнікі праваабарончых і грамадскіх арганізацыяў.

Учора, нагадаем, Дэвід Меркель сустрэўся з міністрам замежных справаў Беларусі Сяргеем Мартынавым. Прэс-служба МЗС не раскрывае падрабязнасцяў сустрэчы Мартынава з Меркелем.

"Падчас сустрэчы быў дэталёва абмеркаваным ўвесь спектар беларуска- амерыканскіх стасункаў. Суразмоўцы абгаварылі таксама шляхі і крокі паляпшэння гэтых стасункаў", - вось і ўсё, што распавялі ў прэс-службе аб сустрэчы.

Стасункі Беларусі з Злучанымі Штатамі і Еўрапейскім звязам на працягу апошніх гадоў носяць напружаны характар. ЗША неаднаразова вінавацілі беларускае кіраўніцтва ў парушэнні правоў чалавека ў краіне. Адмова ўладаў вызваліць палітвязняў стала адным з чыннікаў уводзінаў эканамічных санкцыяў у дачыненні да беларускага рэжыму.

3 лістапада 2007 году Мінфін ЗША увёў санкцыі ў дачыненні да канцэрна "Белнафтахім". У прыватнасці, яны прадугледжвалі замарожванне ўсіх змешчаных пад юрысдыкцыяй ЗША банкаўскіх рахункаў канцэрна "Белнафтахім" і ягоных прадстаўніцтваў у Нямеччыне, Лотве, Украіне, Расеі і Кітаі, а таксама рахункаў даччынай кампаніі "Белнафтахім Ю-Эс-Эй". Акрамя таго, амэрыканскім бізнэсоўцам загадвалася ўстрымацца ад кантактаў з гэтым канцэрнам.

У сакавіку 2008 году былі апублікаванымі ўдакладненні, паводле якіх пад дзеянне санкцыяў падпадалі прадпрыемствы, у якіх "Белнафтахім" валодае прамым або ўскосным прыбыткам у памеры 50% або больш.

Пасля гэтага з Вашынгтону для кансультацыяў быў адкліканым амбасадар Міхаіл Хвастоў. 12 сакавіка па патрабаванні беларускага боку Менск пакінула амбасадар ЗША Карэн Сцюарт. Затым амэрыканскаму боку было рэкамендавана скараціць колькасць супрацоўнікаў дыпмісіі. У адказ амбасада ЗША заявіла аб прыпыненні разгляду заяваў на атрыманне і выдачу візаў. Цяпер у амбасадзе ЗША у Менску працуюць 4 дыпляматы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках