15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія дэпутаты прагаласавалі за захоп Паўднёвай Асеціі (Абноўленае)

18

Рада Федэрацыі і Дзярждума ў панядзелак аднагалосна прагаласавалі за незалежнасць для Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Прашэнне разгледзець гэтае пытанне будзе накіраваным ад імя абедзвюх палатаў прэзідэнту Расеі.

Прызнанне незалежнасці дазволіць Маскве захаваць вайсковую прысутнасць у абедзвюх рэспубліках, бо пасля вайны расейскія "міратворцы" знаходзіцца там на законных падставах ужо не змогуць, лічыць "Камерсант".

З пункту гледжання міжнароднага права прызнанне незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі мае на ўвазе для Расеі пэўныя праблемы. Як распавяла "Камерсанту" інфармаваная крыніца ва ўрадавых кругах, у Маскве асаблівых ілюзіяў з нагоды адпаведнасці сваіх дзеянняў літары міжнароднага права не адчуваюць: "Калі Тбілісі звернецца ў суд, то вынік будзе відавочна не на нашую карысць".

"Камерсант" паказвае, што найбольш блізкім аналягам прызнання Расеяй Абхазіі і Паўднёвай Асеціі будзе праблема Паўночнага Кіпру. Гэтая частка Рэспублікі Кіпр абвесціла сваю незалежнасць у аднабаковым парадку ў 1983 годзе. За дзевяць год да гэтага Турцыя ўвяла на тэрыторыю Паўночнага Кіпру свае войскі, заявіўшы аб неабходнасці абараніць турэцкае насельніцтва выспы. Незалежнасць Паўночнага Кіпру дагэтуль не прызнаў ніхто, акрамя Турцыі, якая захоўвае свае войскі на выспе ў адпаведнасці з дамовай, падпісанай з уладамі самаабвешчанай рэспублікі.

Сусветная супольнасць лічыць турэцкую вайсковую прысутнасць у Паўночным Кіпры акупацыяй. Радбяс ААН рэгулярна прымае рэзалюцыі, што заклікаюць краіны свету не прызнаваць самаабвешчанай рэспублікі турэцкіх кіпрынцаў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках