15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракаповіч: «Пад краіну заклалі бомбу запаволенага дзеяння»

17

Будаўніцтва жылых дамоў без уліку сучасных тэхналёгіяў энергаэфектыўнасці «закладае бомбу запаволенага дзеяння для краіны», - заявіў кіраўнік Нацбанку Пётр Пракаповіч.

"Мы закладаем бомбу на доўгія гады тым, што будуем жыллё без уліку сучасных тэхналёгіяў энергаэфектыўнасці", - сказаў П.Пракаповіч на паседжанні прэзідыўма Рады міністраў у аўторак у Менску пры абмеркаванні ходу рэалізацыі дырэктывы Лукашэнкі N3 аб энергаэфектыўнасці, перадае "Інтэрфакс".

У прыватнасці, па ягоным ацэнкам, тэхналёгіі, якія выкарыстоўваюцца ў Беларусі, з пунктау гледжання эканоміі энергарэсурсаў у 2-3 разы адстаюць ад сусветных. "Дом стаіць 50-100 гадоў", - сказаў кіраўнік Нацбанку, прапанаваўшы падумаць, які негатыўны эканамічны эфект дасць такое жыллё ў будучыні. Ён таксама падкрэсліў, што мясцовыя ўлады, будаўнічыя арганізацыі, нягледзячы на неаднакротнае акцэнтаванне ўвагі на дадзенай тэме, не жадаюць вырашаць гэтых пытанняў.

П.Пракаповіч таксама падкрэсліў, што такі падыход у будаўніцтве і іншых галінах прывядзе да эканамічнага інвестыцыйнага і інавацыйнага адставання.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках