15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля сустрэчы з Пуціным Мядведзеў прызнаў незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі (Відэа)

33

Прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядведзеў паведаміў, што падпісаў указы аб прызнанні Расейскай Федэрацыяй незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі і заклікаў іншыя дзяржавы рушыць услед прыкладу Расеі.

Мядведзеў заявіў, што Расея падтрымлівае ідэю рэферэндума ў Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. Ён падкрэсліў, што яшчэ ў 1991 годзе Расея нібыта «выратавала насельніцтва Асеціі і Абхазіі ад знішчэння».

"Народы Паўднёвай Асеціі і Абхазіі неаднаразова выказваліся за падтрымку сваёй незалежнасці. Мы разумеем: пасля таго, што адбылося, яны маюць права вырашыць свой лёс самі.

Яны звярнуліся да Расеі з просьбай прызнаць незалежнасць. Зыходзячы з сітуацыі, якая склалася, неабходна прыняць рашэнне. Улічваючы свабоднае волевыяўленне народаў,.. статут ААН,.. дакументы АБСЕ, я падпісаў указы аб прызнанні Расійскай Федэрацыяй незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. Гэта адзіны спосаб захаваць жыцці людзей", -- заявіў Мядведзеў.

Мядведзеў падкрэсліў, што жаданне Расеі мірна вырашыць канфлікт праігнаравала як сама Грузія, якая "метадычна рыхтавалася да вайны", але і НАТА і Еўразвяз.

Перад абвяшчэннем заявы Мядведзеў сустракаўся з прэм'ер-міністрам Уладзімірам Пуціным. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Наталля Цімакова паведаміла, што "на сустрэчы абмяркоўвалася сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў краіне, а таксама асобныя аспекты знешняй палітыкі".

Нагадаем, што ўчора, 25 жніўня, пасля рашэння расейскага парламента аб прадастаўленні незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, краіны Захаду звярнуліся да расійскага Прэзідэнта Мядведзева з просьбай аб тым, каб ён іх не прызнаваў.

Акрамя таго, канцлер Германіі Ангела Меркель заявіла, што чакае, што прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядведзеў не падтрымае заклік Савета Федэрацыі і Дзярждумы аб прызнанні незалежнасці Паўднёвай Асеція і Абхазіі.

Прызнанне незалежнасці запальвае зялёнае святло перад расейскімі войскамі, якія зараз застануцца на тэрыторыі Грузіі.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках