15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Заява, што палітвязняў больш няма, - здрада па адносінах да нас!»

4
«Заява, што палітвязняў больш няма, - здрада па адносінах да нас!»

Усё часцей гучаць заявы, што з вызваленнем Казуліна, Кіма і Парсюкевіча ў Беларусі не засталося палітвязняў. З гэтым не згодныя ўдзельнікі «Працэсу 14-ці», прысуд у адносінах якіх уступіў у сілу на днях.

Таццяна Цішкевіч:

- Я бы прапанавала ўсім, хто лічыць, што тэма палітвязняў закрытая, пачытаць Крымінальна-выканаўчы кодэкс. З моманту пачатка пакарання мы маем права на 2 гадзіны вольнага часу ў суткі, і ён можа быць скарочаны, нельга знаходзіцца ў грамадскіх месцах, такіх, як стадыёны, клубы, нельга знаходзіцца ў іншых жылых памяшканнях, нават блізкіх сваякоў можна наведваць толькі з згоды інспектара. Мы абавязаныя пушчаць супрацоўнікаў інспекцыі ў дом у любы час сутак. Калі я сплю і не пачую званка - гэта ўжо парушэнне. Пераход вуліцы ў неналежным месцы - парушэнне. Тры парушэнні - пазбаўленне волі. Хоць я не думаю, што можна лічыць воляй такія ўмовы.

Заява некаторых прадстаўнікоў апазіцыі, што палітвязняў больш няма і трэба ісці на выбары - здрада па адносінах да нас. Бо мы пакараныя за ўдзел у акцыі, на якую нас заклікалі выйсці шматлікія з тых людзей, якія цяпер ідуць на выбары.

Павел Вінаградаў:

- З нагоды адсутнасці палітвязняў можна яшчэ паспрачацца. Казулін, Кім і Парсюкевіч ужо на волі. Але невядома, што будзе з 10-ю рабятамі, якім далі абмежаванне волі. Вядома, «хатні арышт» лепш за зону, але ўсё жа чалавек адразу выпадае з нармальнага жыцця. Але, на мой погляд, галоўнае не тое, ёсць палітвязні або іх няма. Бо ў Германіі і Францыі іх таксама няма, а сітуацыя ў гэтых краінах кардынальна адрозніваецца ад нашай. Ёсць шмат меркаванняў, чаму іх адпусцілі, але, на мой погляд, гэта зроблена для прызнання выбараў у «палатку». Бо па-ранейшаму практычна немагчыма знайсці свабодную прэсу, дагэтуль праслухоўваюцца тэлефоны дэмакратычных актывістаў, дагэтуль затрымоўваюць людзей за налепкі, расцяжкі і нават сінія стужкі, прысуды ў судах выносяцца, мякка кажучы, несправядліва, і гэты спіс можна працягваць вельмі доўга.

Выбары патрэбныя толькі ў краінах, дзе няма Ярмошынай і падобных да яе людзей. Я, калі сапраўды, наогул не разумею, навошта рэжым іх праводзіць. Байкот застаецца найбольш адэкватным адказам на гэтае бязмежжа.

Міхаіл Субач:

- Я станоўча ўспрыняў вызваленне Казуліна, Кіма, Парсюкевіча. Аднак упэўнена сказаць, што ў краіне больш няма палітвязняў нельга. У гэтыя дні ў шматлікіх рабят з «Працэсу 14-ці» уступіў у сілу прысуд. З гэтага моманту чалавека афіцыйна можна назваць палітвязням. Непрыемна тое, што з пачатку майго тэрміна, я фактычна выпадаю з палітычнага жыцця. Я маю права на двухгадзінны шпацыр па горадзе для пакупак або іншых запатрабаванняў, астатні жа час мне трэба знаходзіцца на працы альбо дома. Як, калі не зняволеннем, можна назваць такі лад жыцця?

Магчыма, байкот не варта было абвяшчаць на самай ранняй стадыі кампаніі - трэба было праназіраць, як улады павядуць сябе пры падрыхтоўцы. Але цяпер, я лічу, самым правільным будзе здыманне ўсіх дэмакратычных кандыдатаў, бо працягваюцца пераследы моладзевых актывістаў, забараняецца распаўсюджванне незалежнай прэсы, працягваюцца допыты і прыгнёты саміх кандыдатаў. У дадзенай сітуацыі, адзіным дакладным рашэннем будзе байкот.

Нагадаем, што за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Міхаіл Крываў, Міхаіл Пашкевіч, Аляксандр Стральцоў, Аляксандр Чарнышоў, Таццяна Цішкевіч, Міхаіл Субач і Павел Вінаградаў прысуджаныя да абмежавання волі на 2 гады без накіравання для адбыцця тэрміна ў спецыяльныя ўстановы. Максім Дашук, як непаўнагадовы, прысуджаны да палутара год абмежавання волі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках