15 лiстапада 2024, Пятніца, 9:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Мілінкевіч: «Я не прыхільнік байкота. Трэба паказаць, што мы не памерлі»

52

Лідэр руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч не лічыць, што байкот «парламенцкіх выбараў» эфектыўны і ўпэўнены, што актывістам апазіцыі варта ўдзельнічаць у гэтых «выбарах», негледзячы ні на што.

«Ісці на выбары, безумоўна, патрэбна. Ляжаць на канапе бессэнсоўна. Я праехаў столькі гарадоў, сабраў столькі подпісаў, пагаварыў са столькімі людзьмі – гэта сапраўды трэба. Трэба сыходзіць ад апатыі. Трэба ўдзельнічаць у «выбарах», каб паказаць людзям, што мы жывыя і не памерлі. Лічу, што апазіцыі трэба скарыстацца тым, што яны змогуць выступіць у дзяржаўных СМІ, трэба ўзяць у дзяржавы 800 даляраў і патраціць іх. Ад нашага ўдзелу «выбары» легітымнымі не будуць. Байкот, мне падаецца, не эфектыўны. Я не прыхільнік байкота», -- заявіў Аляксандр Мілінкевіч.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках