15 лiстапада 2024, Пятніца, 7:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Беларусі ў Расеі збалбатнуў лішняга

43

Па просьбе амбасадара Беларусі ў Расеі Васілія Далголева РІА "Новости" дало новы варыянт загалоўку і ўводзінаў матэрыялу аб пазыцыі Лукашэнкі па Паўднёвай Асеціі і Абхазіі.

Замест "Менск неўзабаве заявіць аб прызнанні незалежнасці Сухумі і Цхінвалі — амбасадар" загаловак зараз гучыць так: "Беларусь, як саюзнік Расеі, падтрымае яе па Паўднёвай Асеціі і Абхазіі — амбасадар".

Затым РИА Новости прыводзіць словы амбасадара, сказаныя ў гутарцы з журналістамі: "Што тычыцца падтрымкі, то мы ж саюзнікі, і гэтым усё сказана".

Далей дыплямат паведамляе, што ёсць ліст Аляксандра Лукашэнкі, дзе ўсё па гэтай тэме сказана. У першапачатковым паведамленні расейскага агенцтва з словаў В.Далголева гаворка ішла аб заяве А.Лукашэнкі, якая вінная неўзабаве з'явіцца. Пры гэтым дадзенае паведамленне з'явілася пазней, чым інфармацыя аб пасланні беларускага прэзідэнта — расейскаму.

У ім, у прыватнасці, гаворыцца, што "у сытуацыі, якая склалася ў Расеі, не было іншага маральнага выбару, акрамя як падтрымаць зварот народаў Паўднёвай Асеціі і Абхазіі аб прызнанні іхняга права на самавызначэнне ў адпаведнасці з асноватворнымі міжнароднымі дакументамі".

А.Лукашэнка выказаў меркаванне "аб мэтазгоднасці вынясення дадзенага пытання на разгляд Рады калектыўнай бяспекі АДКБ і прыняцці кансалідаванай пазыцыі дзяржаваў-удзельнікаў". Паседжанне рады плянуецца правесці 5 верасня.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках