15 лiстапада 2024, Пятніца, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідзія Ярмошына: «Назіральнікі не надзеленыя правам…»

10

Старшыня Цэнтральнай камісіі Лідзія Ярмошына падтрымала незаконныя дзеянні акругавых выбарчых камісіяў.

Праваабаронца Павал Лявінаў звярнуўся ў ЦВК з скаргай на тое, што сакратар акругавай выбарчай камісіі Віцебскай сельскай выбарчай акругі №21 Марына Здольнікава адмовілася 19 жніўня 2008 году падаць інфармацыю (прозвішчы, імёны і імёны па бацьку) аб асобах, прадставілых у камісію дакументы, неабходныя для рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты «палаты прадстаўнікоў», і аб акрэдытаваных пры камісіі назіральніках.

Старшыня Цэнтральнай камісіі Лідзія Ярмошына падтрымала пазыцыю акругавай, і ў лісце праваабаронцу (вых.№01-09/Л-135 ад 26.08.2008) паведаміла: «Назіральнікі не надзеленыя правам азнаямлення з інфармацыяй аб асобах, прадставілых у камісію дакументы, неабходныя для рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты «палаты прадстаўнікоў», і аб персанальным складзе акрэдытаваных пры камісіі назіральніках».

Аднак у адпаведнасці з артыкулам 13 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь падрыхтоўка і правядзенне выбараў дэпутатаў ажыццяўляецца адкрыта і галосна, зазначае кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары». Ліст Ярмошынай раскрывае разуменне прынцыпаў адкрытасці і галоснасці Цэнтральнай камісіяй.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках