15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лябедзька гатовы ісці на кампраміс з уладамі

28

Дэмакратычныя сілы вінныя не толькі супрацьпастаўляць сябе ўладзе, але і шукаць з ёй кампрамісу. Такое меркаванне выказаў лідэр АГП Анатоль Лябедзька.

Па словах А.Лябедзькі, у яго як у кандыдата ў дэпутаты, улічваючы ягоную палітычную біяграфію, менш за ўсё шанцаў патрапіць у «палату прадстаўнікоў». Аднак палітык лічыць, што мінуў час, калі дэмакратычным сілам трэба было прынцыпова выказваць сваю пазыцыю супрацьпастаўлення ўладзе не толькі ўнутры краіны, але і за мяжой.

"Не падзяляючы палітыку ўлады, трэба шукаць з ёй кампрамісу. Трэба і ўладам высоўваць нейкія канструктыўныя прапановы. Рашэнне аб здыманні кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў сёння альбо прыняцце на гэтай падставе рашэнняў рознымі структурамі будзе няслушным", — заявіў Лябедзька, выступаючы 31 жніўня на пашыраным паседжанні Палітрады апазыцыйных партыяў.

А.Лябедзька лічыць, што байкот выбараў можа ператварыць дэмакратычныя сілы ў дысідэнцкі рух.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках