15 лiстапада 2024, Пятніца, 6:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Багданкевіч: «Я вырашыў канчаткова - здымуся з «выбараў»

12

Ганаровы старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі, былы кіраўнік Нацбанку Станіслаў Багданкевіч заявіў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97, што мае намер зняць сваю кандыдатуру з «парламенцкіх выбараў».

«Учора на паседжанні Палітрады апазыцыйных партыяў я заявіў, што «парламенцкія выбары» нельга лічыць сумленнымі і справядлівымі. Прыхільнікаў дэмакратыі ў Беларусі нямала, аднак па тэлебачанні, па радыё мы маем магчымасць выступіць аднойчы у чатыры гыды і не больш за 5 хвілінаў. А увесь астатні час на нас выліваюць цэбары бруду і памыяў, дэбаты не праводзяцца. Няўжо можна казаць, што ў народа ёсць выбар? Ва ўчасткавыя выбарчыя камісіі ўключана 0,07 адсотка дэмакратаў. У маёй Чкалаўскай акрузе ва ўчасткавыя камісіі ня ўключаныя такія вядомыя і паважаныя ў Беларусі людзі, як Зінаіда Бандарэнка, Павал Казлоўскі, Анатоль Паўлаў, Васіль Шлындзікаў. Як пасля гэтага Лукашэнка можа заяўляць, што «выбары абдудуцца без падману»? Лічу, што ўлады нічога ня зробяць, акрамя словаў. Я загадзя ведаю, што здымуся з «выбараў», - заявіў Станіслаў Багданкевіч.

Па словах Багданкевіча, перад здыманнем сваёй кандыдатуры ён мае намер скарыстацца рэдкай магчымасцю выступіць у дзяржСМІ, каб заявіць, што выбару ў беларускага народа сёння няма.

«Яшчэ Сталін сказаў, што ўсё адно, хто галасуе, важна, хто лічыць галасы. Я прывяду прыклады таго, хто сёння ў нас будзе лічыць галасы ва ўчасткавых камісіях, куды не пусцілі выбітных людзей краіны. Распавяду, што палякі абралі дэмакратыю, і сёння ў іх сярэдні заробак - 1300 даляраў, а беларусы «выбіраюць» дыктатуру, і ў іх сярэдні заробак - 350-400 даляраў. Знешнія пазыкі краіны падвоіліся - з 6 да 12 мільярдаў даляраў. Палова прадпрыемстваў нізкарэнтабельня, стратная і закрэдытаваная», - сказаў былы кіраўнік Нацбанку.

Па словах Станіслава Багданкевіча, калі ўмовы правядзення «выбараў» ня зменяцца, то апазыцыя «безумоўна вінная здымацца». «Для мяне гэтае пытанне вырашанае канчаткова. Учора на Палітрадзе большасць вырашыла даць яшчэ адзін шанец уладзе, каб яна ўключыла ва ўчасткавыя камісіі людзей, якія могуць не дапусціць фальсыфікацыі. Праўда, я сумняюся, што гэта адбудзецца. Няўжо ёсць намёкі на тое, што ў нас ёсць элементы дэмакратыі?», - кажа палітык.

Нагадаем, што Палітрадай апазыцыйных партыяў 31 жніўня было адкладзеным вырашэнне пытання аб удзеле або няўдзеле партыйных кандыдатаў у «парламенцкіх выбарах». Дадзенае пытанне вырашана разгледзець яшчэ раз 21 верасня, а да гэтага партыйцы будуць прымаць удзел у «выбарчай кампаніі».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках