15 лiстапада 2024, Пятніца, 15:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі рэжым гатовы прадаць Расеі нафтаправоды

3

Урад Беларусі гатовы прапанаваць расейскай «Транснафце» удзельнічаць у прыватызацыі сваіх дзяржпрадпрыемстваў па транспартоўцы нафты.

Гаворка ідзе аб "Наваполацкім РУП па транспарце нафты "Дружба" і РУП "Гомельтранснафта Дружба", якія будуць акцыянаваныя ў 2009 годзе, перадае «Інтэрфакс».

Рашэнне ўрада Беларусі звязанае з крокамі, што прадпрымаюцца Расеяй, па дыверсіфікаванні транспартоўкі нафты, у прыватнасці, у сувязі з праектам будаўніцтва Балтыйскай трубаправоднай сістэмы-2 (БТС-2).

У Менску лічаць, што рэалізацыя гэтага праекта можа прывесці да паніжэння загрузкі беларускіх НПЗ і памяншэння аб'ёмаў транзіту нафты па тэрыторыі Беларусі, які цяпер складае каля 70 млн тон на год.

Акрамя таго, удзел "Транснафты" у прыватызацыі нафтаправодаў дазволіць беларускаму боку разлічваць на ўзнаўленне загрузкі наваполацкай "галінкі" нафтаправода "Дружба" у напрамку Латвіі, якая практычна не выкарыстоўваецца для транзіту з 2003 года. У напрамку Літвы нафтаправод не выкарыстоўваецца з жніўня 2006 года.

Праз Беларусь па нафтаправодзе РУП "Гомельтранснафта Дружба" штогод прапампоўваецца транзітам каля 70 млн тон расейскай нафты. З улікам паставак на Мазырскі НПЗ прапампоўка па "Гомельтранснафта Дружба" складае 80-81 млн тон. Працягласць нафтаправода РУП "Гомельтранснафта Дружба" - 1,9 тысяч км.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках