15 лiстапада 2024, Пятніца, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд у Барысаве: чальцы выбаркамаў супраць актывіста апазіцыі

10 верасня ў Барысаўскім раённым судзе будзе разглядацца справа аб абвінавачванні незарэгістраванага кандыдата ў дэпутаты «палаты прадстаўнікоў» па Барысаўскай сельскай акрузе №63 Сяргея Салаша ў здзяйсненні правапарушэння, прадугледжанага артыкулам 9.2 КоАП РБ.

Аб гэтым паведамляе прэс-цэнтр грамадзянскай кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Намесніца старшыні Барысаўскага райвыканкама Валянціна Шутко і бібліятэкарка сярэдняй школы №11 Таццяна Стасава (у цяперашні момант сакратар акруговай камісіі па выбарчай акрузе №62) абвінавачваюць аднаго з самых вядомых дэмакратычных актывістаў горада, лідэра абласной арганізацыі партыі БНФ у тым, што ён абразіў іх, назваўшы «фальсіфікатарамі выбараў». Інцыдэнт, на думку абражаных, адбыўся падчас кампаніі па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатамі ў дэпутаты парламента, 4 жніўня, у 15.30, у прыёмнай старшыні Барысаўскай рады дэпутатаў Васіля Баранніка.

Як стала вядома, абвінавачванне гатовыя падтрымаць некалькі работнікаў райвыканкама, у прыватнасці, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Барысаўскага райвыканкама У. Малеін і спецыяліст кіравання па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Барысаўскага райвыканкама В. Данская.

Сяргей Салаш перакананы ў абсурднасці абвінавачвання. Сёння ён мае намер хадатайстваваць у судзе аб выкліку ў суд у якасці сведак кіраўніка ягонай ініцыятыўнай групы юрыста Алега Мацкевіча, лідэра руху «За свабоду» Аляксандра Мілінкевіча і фотакарэспандэнта газеты «Наша Ніва» Арцёма Ляву. Усе яны суправаджалі яго падчас наведвання 4 жніўня Барысаўскага райвыканкама для таго, каб заверыць подпісы, сабраныя чальцом яго ініцыятыўнай групы Аляксандрам Мілінкевічам, за вылучэнне Салаша кандыдатам у дэпутаты па Барысаўскай сельскай акрузе №63.

Сяргей Салаш разглядае узбуджэнне справы аб паклёпе як адзін са спосабаў палітычнага ціску, распачатага для таго, каб прыбраць непажаданага прэтэндэнта на дэпутацкі мандат. Не выпадкова, на ягоную думку, ён атрымаў выклік у РУУС да следчага, у апошні дзень рэгістрацыі дакумантаў – 18 жніўня.

Судовае паседжанне адбудзецца ў кабінеце №302 у 16.00 і павінна быць адкрытым.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках