15 лiстапада 2024, Пятніца, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікі здзекуюцца з беларускага бізнэсу

29

Урад выконвае даручэнні бізнэсу па стварэнні спрыяльных умоваў для яго развіцця, заявіў прэм'ер-міністр на фоне прынятай Мінэканомікі Беларусі скандальнай пастановы №179.

«Дасягненне вызначаных мэтаў па нарошчванні эканамічнага патэнцыялу краіны магчымае толькі пры наладжванні канструктыўнага дыялогу дзяржаўных ворганаў і прадпрымальніцкіх структураў», -- адзначыў Сяргей Сідорскі.

Паказальна, што выказванні Сідорскага прагучалі 10 верасня падчас урачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу "Лепшы прадпрымальнік 2007 году", піша АФН. Узамен за падобныя «спрыяльныя ўмовы» беларускі прэм'ер папрасіў:

«Ад бізнэсу мы чакаем, у першую чаргу, сацыяльнай адказнасці, адмовы ад шэрых схемаў працы, рэалізацыі доўгатэрміновых інвестыцыйных праектаў, удзелу ў рашэнні больш вострых праблемаў эканомікі», - заявіў Сідорскі, дадаўшы, што бізнэс павінен "больш актыўна ўцягвацца ў працэс інавацыйнага развіцця нашай дзяржавы".

Ці варта казаць, што беларускі бізнэс, нягледзячы на вельмі спрыяльную магчымасць, так і не дачакаўся ад прэм'ера невялікага падарунку хоць бы ў выглядзе пераносаў тэрміна ўступлення ў сілу згаданай пастановы.

«Бізнэс павінен не замыкацца на ўнутраным рынку, а рэалізоўваць экспартна-арыентаваныя праекты», - цытуе «Інтэрфакс» беларускага прэм'ера.

Як паведамляў прэс-цэнтр Хартыі’97, 3 верасня Мінэканомікі вынесла пастанову, паводле якой надбаўка на імпартныя тавары абмяжоўваецца 30%, а падзяліць яе паміж сабой павінны імпарцёры, экспедытары, рэалізатары - усё, хто ўдзельнічае ў продажы тавара. Гэта паставіла пад пагрозу продаж імпартных тавараў у Беларусі. Афіцыйна новаўвядзенне павінна ўступіць у сілу 13 верасня. Абмяркоўвалі яго на самых розных узроўнях. Бізнэсмэны напісалі ліст прэм'ер-міністру, а ў кулуарах дамаўляліся зварочваць бізнэс. Тым часам Белкаапсоюз разам з Мінгандлем звярнуліся ва ўрад з прапановай прыпыніць уступленне пастановы ў сілу.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках